АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ «ZBOR. КАНСТРУЮЮЧЫ АРХІЎ»

28 жніўня 2015 года ў Галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася маштабная выстава сучаснага беларускага мастацтва «ZBOR. Канструюючы архіў». На ёй прадстаўлены працы сарака мастакоў альбо дакументацыя іх твораў апошніх дзесяцігоддзяў. Куратары выставы — мастакі Сяргей Шабохін і Сяргей Кірушчанка. У выставы запланаваныя гастролі ў Беларусі і за яе межамі, друк каталога і іншыя суправаджальныя мерапрыемствы.

zbor (1)

Сяргей Кірушчанка ініцыяваў некалькі гадоў таму ў сродках масавай інфармацыі Беларусі і прафесійным асяроддзі дыскусію пра тое, якім мог бы быць у будучыні паўнавартасны музей сучаснага беларускага мастацтва. Сяргей Шабохін з камандай партала ArtAktivist.org заняўся распрацоўкай даследчай платформы KALEKTAR (www.kalektar.org). Яе мэта — стварэнне агульнага архіва беларускага сучаснага мастацтва і пераасэнсаванне мастацкіх працэсаў нашай краіны. (Пра Платформу чытаць падрабязней у ІНТЭРВ’Ю стваральнікаў).

Куратары падкрэсліваюць калектыўны складнік праекта: пачатковаму адбору ключавых твораў беларускіх мастакоў папярэднічала іх абмеркаванне ў супольнасці з калегамі-мастакамі і прафесіяналамі з незалежнай, недзяржаўнай сферы мастацтва. Выстава «ZBOR. Канструюючы архіў» прадстаўляе сабой першыя вынікі дзейнасці даследчай платформы.
Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

За ўмоўны пачатак праекта былі ўзятыя 1980-я гады напярэдадні перабудовы, перамены ва ўсіх структурах СССР, набыццё Беларуссю Незалежнасці. З тых часоў беларускімі мастакамі было створана мноства ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Але з прычыны таго, што інфармацыя пра іх прадстаўлена фрагментарна і гэтыя творы так і не былі паказаныя шырокай публіцы, падавалася б, недалёкае мінулае беларускага мастацтва ўжо не заўсёды лёгка аднавіць. Стваральнікі даследчай платформы KALEKTAR разлічваюць на тое, што рэсурс зможа ўнесці ўзнёсак у працэс захавання, асэнсавання і аднаўлення найноўшай гісторыі мастацтва Беларусі. А выстава «ZBOR. Канструюючы архіў» з’яўляецца найбольш поўнай прэзентацыяй розных мастацкіх пазіцый беларускага сучаснага мастацтва за апошнія дзесяцігоддзі. Вынікаючы з ідэі архіва, выстава ўключае як рэпрадукцыі прац, так і арыгіналы.

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы. На першым плане — інсталяцыя Вольгі Сазыкінай

zbor (11)

Экспазіцыя выставы. Працы Аляксея Лунёва

Куратары:
Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін
Экспертная група праекта:
Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Лена Прэнц
Арганізатары выставы:
даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR і Galeria Arsenał
Каардынатар праекта: Павел Праабражэнскі
Мастакі:
Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басоў, арт-група «Беларускі клімат», гурт «Бергамот», Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Аксана Гурыновіч, Міхаіл Гулін, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч / Зміцер Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкароў, Андрэй Лянкевіч, група «Ліпавы колер», Аляксей Лунёў, Віка Мітрычэнка, Галіна Маскалёва / Уладзімір Шахлевіч, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, арт-група «Рэвізія», Віталь Ражкоў (Бісмарк), Людміла Русава, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Леон Тарасевіч, Ігар Цішын, Максім Тымінько / Глеб Шутаў / Майя Ільіч, Уладзімір Цэслер / Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко / Кірыл Лубянец
Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Партнёры праекта: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыя-праект pARTisan, Польскі інстытут у Мінску
Укладальнік тэкстаў: Сяргей Шабохін
У распрацоўцы тэкстаў удзельнічалі: Таня Арцімовіч, Таццяна Бембель, Аляксей Барысёнак, Антон Барысенка, Вольга Бубіч, Людміла Варапай, Ірына Герасімовіч, Алёна Глухава, Наталля Гарачая, Ілона Дзергач, Вадзім Дабравольскі, Андрэй Дурэйка, Таццяна Кандраценка, Ларыса Міхневіч, Лена Прэнц, Вольга Рыбчынская, Ганна Самарская, Аляксандр Сарна, Саша Сямак, Таня Сяцко, Ганна Сакалова, Ірына Саламаціна, Вольга Сасноўская, Крысціна Сташкевіч, Святлана Ўланоўская, Ларыса Фількінштэйн, Вольга Шпарага, Віталь Шчуцкі, Алег Юшко.
Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Фатаграфіі © kalektar.org

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology