ВЕЧАРЫНКА ЭЛЕКТРОННАЙ ТАНЦАВАЛЬНАЙ МУЗЫКІ

12 верасня 2015 года ў паб-клубе «Бруге» пры падтрымцы Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзеца вечарынка электроннай танцавальнай музыкі ў стылях techno,tech-house, deep-tech з удзелам дыджэяў з Берліна, Парыжа і Мінска.

Безымянный-4

Camea (BPitch Control, Get Physical, Берлін) – не проста дыджэй, яна яшчэ і прафесійна грае на фартэпіяна ў класічным і джазавым стылях, а таксама на некалькі іншых інструментах. Гэта дапамагло ёй пачаць кар’еру дыджэя і прад’юсара ў родным Сыэтле ў Амерыцы ў канцы 1990-х, а затым і на заходнім узбярэжжы ды ў Брукліне, дзе яна рэгулярна выступае на мясцовых рэйвах, фестывалях і тэхна-ангарах.

З 2007 года Camea пераязджае ў меку тацавальнай музыкі Берлін, дзе базуецца да сённяшняга дня. Яна з’яўляецца яркай прадстаўніцай тэхна-сцэны, яе трэкі ліцэнзаваны для зборнікаў Cocoon records. У 2015 годзе легендарны Get Physical прапанаваў Camea запісаць кампіляцыю серыі Full Body Workout, выпушчаны новы сінгл на BPitch Control, таксама ідзе запуск свайго радыё-шоў Neverwhere Radio і працягваюцца бесперапынныя гастролі па ўсім свеце.

Разам з Camea у клубе «Бруге» будуць выступаць дыджэй Franck Roger з Францыі (Home Invasion,Real Tone, Парыж), а таксама дыджэі з Мінска I.F.U. (Event Bureau, Minsk) і  Tigger & Bonderovec(Мінск).

Вечарынка ў паб-клубе «Бруге» стане адным з мерапрыемстаў у межах маштабнага праекта «Мінск Фестываль», які праходзіць ў Мінску з 11 па 13 верасня з нагоды Дня горада і уключае вялікую колькасць самых разнастайных культурных падзей на розных пляцоўках сталіцы. Падрабязную праграму усіх мерапрыестваў можна знайсці тут http://www.minskfestival.by/.

Безымянный-4


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology