ФОРУМ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «ТЭАРТ»: ЛЕПШАЕ З УСЯГО СВЕТУ!

Юбілейны Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пройдзе з 29 верасня па 23 кастрычніка. Квіткі на галоўную тэатральную падзею горада можна ўжо сёння набыць на сайце www.teart.by, а таксама на сайце і ў касах www.kvitki.by, на сайце і ў касах НАТ імя Янкі Купалы.

матчатриа (4)

«MATHATRIA»

ТЭАРТ. Легенды

V Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» прадставіць гледачам работы легендарных рэжысёраў сусветнага тэатра. Упершыню ў Менск прыедзе швейцарскі рэжысёр Даніэле Фінцы Паска, які здабыў міжнароднае прызнанне пастаноўкамі ў Cirque du Soleil (Цырк дзю Салей) і Cirque Eloize (Цырк Элуаз). Яго называюць «клоўнам ад Бога, што стварае адчуванне цуду». Чароўнае спалучэнне цыркавых нумароў у духу фільмаў Феліні з чэхаўскай глыбінёй менскі глядач убачыць 29 і 30 верасня. Спектаклем «Донка — пасланне Чэхаву» адкрыецца «ТЭАРТ-2015».

30 верасня і 1 кастрычніка на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра сыграюць «Латышскае каханне» — гісторыі кахання, знойдзенага па абвестках у газетах, ад самага знакамітага латышскага рэжысёра Алвіса Херманіса.

Італьянскі баламут, сябра і паслядоўнік Піны Баўш Піпа Дэльбона прывозіць у Менск свае «Архідэі», спектакль-калаж з тэкстаў класікаў — Шэкспіра і Чэхава, амерыканскага бунтаўніка 50-х Джэка Керуака пад гукі Deep Purple. Убачыць яркае і крыху шакуючае дзейства можна будзе 4 кастрычніка на сцэне Палаца культуры МАЗ.

«Ворага народа» пакажа легендарны Томас Остэрмаер, кіраўнік вядучага нямецкага тэатра Shaubunhe Berlin і шматразовы ўдзельнік Авіньёнскага фестывалю. Менскі глядач зможа ўбачыць спектакль, пастаўлены паводле аднайменнай п’есы Генрыка Ібсена, 9-10 кастрычніка ў Палацы культуры МАЗ.

У юбілейны год «ТЭАРТа» ў Менск прыедзе спектакль Льва Додзіна, мастацкага кіраўніка Акадэмічнага Малога драматычнага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, уганараванага званнем «Тэатр Еўропы». Для пастаноўкі аднайменнага твора Васіля Гросмана «Жыццё і лёс» слынны рэжысёр каля чатырох гадоў перапрацоўваў тэкст рамана ў п’есу. Адну з галоўных роляў у спектаклі грае вучаніца Додзіна, вядомая расійская актрыса Лізавета Баярская. Глядзіце 16-17 кастрычніка на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

EIN VOLKSFEIND von Henrik Ibsen in einer Bearbeitung von Florian Borchmeyer Regie: Thomas Ostermeier Schaubühne am Lehniner Platz Premiere in Avignon am 18. Juli 2012 Premiere in Berlin am 8. September 2012 Bühne Jan Pappelbaum Kostüme Nina Wetzel Musik Malte Beckenbach Dramaturgie Florian Borchmeyer Licht Erich Schneider mit Christoph Gawenda Copyright by Arno Declair Birkenstr. 13b, 10559 Berlin Telefon +49 (0) 30 695 287 62 mobil  +49 (0)172 400 85 84 arno@iworld.de Konto 600065 208 Blz 20010020    Postbank Hamburg  IBAN/BIC : DE70 2001 0020 0600 0652 08 / PBNKDEFF Veröffentlichung honorarpflichtig! Mehrwertsteuerpflichtig 7% USt-ID Nr. DE118970763   St.Nr. 34/257/00024 FA Berlin Mitte/Tiergarten

«Вораг народа», рэж. Томас Остэрмаер

ТЭАРТ. Маладая рэжысура

Новае прачытанне «Яўгена Анегіна» ўбачаць гледачы 12-13 кастрычніка ў ТЮГу. Цімафей Кулябін, двойчы лаўрэат прэміі «Залатая маска» 2014 года, адпрэчвае знаёмае нам са школы ўяўленне пра «энцыклапедыю рускага жыцця» і выводзіць на першы план унутраныя перажыванні герояў.

Прыедзе сёлета і знакаміты вучань Льва Додзіна, знаёмы менскаму гледачу па працы з Паўлам Пражко, — рэжысёр Дзмітрый Ваўкастрэлаў. «Танец Дэлі» — яго работа паводле п’есы Івана Вырыпаева — зборнік з 7 навелаў пра смерць, чалавечыя беды і вінаватых. Спектакль ужо ставіў у тэатры і ў кіно сам Вырыпаеў, тым цікавей параўнаць аўтарскую інтэрпрэтацыю з бачаннем Дзмітрыя Ваўкастрэлава. 18 кастрычніка ў Новым драматычным тэатры (блэк-бокс).

ТЭАРТ. Эксперыменты і адкрыцці

10 і 11 кастрычніка ў Камернай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гледачоў чакае адзін з самых незвычайных спектакляў форуму — «MATHATRIA». Matchatria па-японску — высокатэхналагічнае прадстаўленне, якое самі аўтары называюць інсталяцыяй. Яна яднае ў сабе танец (у выкананні адной з лепшых танцоўшчыц сучаснасці Юі Кавагуці), 3D-графіку (тварэнне мастака Ёсімаса Ісібасі), аўдыякалажы і праўдзіва японскую цырыманіяльнасць.

На юбілейным форуме будзе як ніколі шмат музыкі. Спектакль-джаз «Старына Монк», заснаваны на біяграфіі выбітнага джазавага музыканта, родапачынальніка бібопу — Тэлоніуса Монка, агорне гледачоў расповедам пра старэнне і немагчымасць цела і духу існаваць у гармоніі. Адбудзецца музычны спектакль 6-7 кастрычніка на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў.

Хуліганы «Тэатр ТАР» на чале з Вілмашам Вайдаі прадставяць гледачам перапрацаванага Астроўскага, шчодра дадаючы ў класічную п’есу пякучай насмешкі, бунтарскага духу і арыгінальнага музычнага акампанементу. «Прыбытковае месца» ў такой незвычайнай версіі можна будзе пабачыць (і пачуць) у Палацы культуры прафсаюзаў 19 кастрычніка.

Упершыню з музычным перформансам прымае ўдзел Украіна. Dakh Daughters Band — сем актрыс кіеўскага тэатра ДАХ узялі ў рукі музычныя інструменты, каб з грымучай сумесі славянскіх матываў, Шэкспіра, французскай паэзіі ды сусветных хітоў стварыць жыццесцвярджальны перформанс пра каханне, свабоду і прыгажосць. 22 кастрычніка на сцэне Палаца культуры МАЗ.

Закрываць міжнародную праграму юбілейнага форуму «ТЭАРТ» 23 кастрычніка ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы будзе дзівосна прыгожы «шэкспіраўскі» спектакль Лявана Цуладзэ «Ці вам тое даспадобы» ў выкананні Тбіліскага акадэмічнага тэатра імя Катэ Марджанішвілі.

Dakh-Daughters-Band 2

Dakh Daughters Band

ТЭАРТ. Беларускі шоукейс

Праграма беларускіх спектакляў Belarus Open сёлета вартая асаблівай увагі. Яна пройдзе ў межах «ТЭАРТа» ўжо трэці раз, аднак у гэтым годзе Belarus Open мяняе свой фармат і робіцца айчынным шоукейсам.

У праграме сабраны лепшыя тэатральныя пастаноўкі 2014 года: менавіта ў іх з’явіцца шанец заявіць пра сябе як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні.

Беларуская праграма дазволіць гледачам, не пакідаючы Менск, пазнаёміцца з лепшымі пастаноўкамі Магілёўскага і Брэсцкага тэатраў. У праграму таксама ўвайшлі прэм’ерныя паказы новай работы Яўгена Карняга «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі» і пластычнага спектакля Вольгі Лабоўкінай (KARAKULI) VASEN-EXTASSEN. Парадуе праграма размаітасцю тэатральных жанраў і формаў: беларусы прадставяць новую драму і сайт-спецыфік, пластычны і лялечны тэатры. Да слова, лялечныя сцэнічныя творы ўдзельнічаюць у форуме ўпершыню.

Падрабязней мы будзем распавядаць цягам бліжэйшых месяцаў, а ўжо цяпер набываць квіткі на спектаклі можна на сайце www.teart.by, а таксама на сайце і ў касах www.kvitki.by, на сайце і ў касах НАТ імя Янкі Купалы.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology