ВЫСТАВЫ МАРЦІНА ПАРА І РЫМАЛДАСА ВІКШРАЙЦІСА Ў МЕНСКУ

24 верасня ў 17.30 запрашаем Вас на адкрытую сустрэчу з удзельнікам праекта Рымалдасам Вікшрайцісам. Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 19.00.

24.09. — 18.10.2015
Галерэя сучаснага мастайтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

Каўнасская Фотагалерэя, галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляюць праект брытанскага фатографа Марціна Пара і літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса «Рэальны Свет»

Martin Parr Great Britain, England, New Brighton From The Last Resort. 1982

Martin Parr. Great Britain, England, New Brighton From The Last Resort. 1982

Першая сустрэча гэтых двух фатографаў адбылася ў 2009 годзе ў рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі «Сустрэчы ў Арлі». Там Р. Вікшрайціс, вылучаны вядомым брытанскім фатографам Марцінам Парам, атрымаў узнагароду «Адкрыццё года». М. Пар пачаў сваю міжнародную кар’еру ў якасці фатографа ў горадзе Арль у 1986 г. аднак паміж фатографамі можна прасачыць больш канкрэтныя сувязі. Абодва аўтары адкрытыя да навакольнага свету і гатовыя паказаць трагікамічныя бакі нашага жыцця. Толькі адзін знаходзіць іх у глабалізаваным свеце, а другі — у маленькім правінцыйным мястэчку.

Як у фатаграфіі М. Пара, так і ў фотагісторыях Р. Вікшрайціса можна ўбачыць шокавыя скрайнасці гратэску, праявы дзіўных формаў, якія яны выбіраюць, сімвалы і незвычайныя ракурсы. Усе гэтыя элементы адпавядаюць асноўнай сіле мастакоў і пасланню, якое яны шлюць гледачам — адлюстраванне рэальнага жыцця.

Для гэтага фатограф М. Пар выкарыстоўвае свае сродкі: крытыку, гумар і спакусы. Такім чынам, здымкі брытанскага мастака арыгінальныя, гуллівыя і лёгка чытаюцца. Аднак, нягледзячы на пэўную прастэчу, аўтар пранікае ў глыбокія пласты быцця, паказваючы, як на самой справе мы жывем, як мы прадстаўляем сябе грамадству, і што мы цэнім больш за ўсё. Вольны час, спажыванне і камунікацыя — вось што даследуе гэты брытанскі фатограф на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў падчас сваіх падарожжаў па ўсім свеце. Ён вывучае нацыянальныя асаблівасці і міжнародныя з’явы, каб высветліць, наколькі яны важкія як сімвалы, што дапамогуць будучым пакаленням зразумець нашыя культурныя асаблівасці.

Між тым, Р. Вікшрайціс у сваіх здымках дакументуе цесныя адносіны з рэальнасцю, быццам фіксуючы аб’ектыўны погляд на людзей без асаблівых прыхарошанняў, таму ягоныя творы нельга атаясамліваць ні з традыцыямі літоўскай фатаграфіі, ні з пераважнымі тэндэнцыямі сучаснай фатаграфіі.

Rimaldas Viksraitis Slaughter. 1999

Rimaldas Viksraitis Slaughter. 1999

Падчас выстаўнага праекта адбудзецца прэзентацыя праектаў Каўнаскай фотагалерэі і асобных творчых праектаў фотамастакоў, з якімі працуе галерэя.

24 верасня ў 17.30 запрашаем на адкрытую сустрэчу з удзельнікам праекта Рымалдасам Вікшрайцісам.

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 19.00.

Уваход вольны.

Сачыце за праграмай мерапрыемстваў на нашай старонцы www.ygalllery.by

Асобная падзяка партнёрам праекту Аббасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і НДА Kulturos Ambasada, Літва


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology