Абвешчаны шорт-ліст прэміі «ПрайдзіСвет». Уручэнне 30 верасня

Журы агучыла шорт-ліст прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшую перакладную кнігу 2014 года. Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні «Логвінаў».

067_2

У кароткі спіс прэміі, якая будзе ўручацца ўжо ў шосты раз, увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі:

Проза

Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад са шведскай)

Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай)

Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з чэшскай)

Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з польскай)

Паэзія

Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі «Самабыццё». — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з санскрыту)

Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: «Гарадзенская бібліятэка», Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай)

Юля Цімафеева: пераклады з «Кнігі памылак». — Мінск: «Галіяфы» (пераклад з ангельскай)

Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»

Павел Донаў: Говард Філіпс Лаўкрафт. Склеп (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/sklep.html

Уладзіслава Гурыновіч: Говард Філіпс Лаўкрафт. Апавяданні (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/katy-ultara.html, http://prajdzisvet.org/texts/prose/padstupny-xaos.html, http://prajdzisvet.org/texts/prose/ganchak.html,http://prajdzisvet.org/texts/prose/istota-u-svjatle-pouni.html

Франц Корзун: Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Круцяля (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/listy-krutsjalja.html

Ігар Крэбс: Генрых Гайнэ. Вершы (пераклад з нямецкай): http://prajdzisvet.org/texts/kits/ja-sniu,-ty-ljazhysh-u-trune.html

Журы прэміі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Аўтар сёлетніх статуэтак — Алесь Шаціла.

Таксама паведамляем, што часопіс «ПрайдзіСвет» распачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне другога зборніка з серыі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і падтрымаць праект можна па спасылцы: http://www.talaka.by/projects/936/campaign


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology