Men’s Fest абвесціў поўны лайн-ап фестывалю: 15 гуртоў з трох краін!

Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’sFest абвесціў поўны лайн-ап выступоўцаў. У гэтым годзе ён пройдзе ў двухдзённым фармаце ў Берасці 24-25га кастрычніка і аб’яднае дзесяць выступоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы: TT-34, Jinjer, TerraKod, Rise in Rage, Re1ikt, Zolki Band, Exist M, ForHeaven’sSake, Frostbite,  Sciana. У першы дзень да іх таксама далучыцца пяцёрка канкурсантаў, якія пазмагаюцца за каштоўныя прызы.

MensFest LineUp

24 кастрычніка:

16.00 — 18.00 — Конкурс (Charles Mellow / SandGlass / Ingrin / Cad Goddeu / Introverts)
18.20 — 18.50 — Zolki Band
19.05 — 19.35 — Re1ikt
19.50 — 20.20 — Sciana
20.35 — 21.05 — Exist M
21.20 — 22.00 — TT-34

25 кастрычніка:
18.20 — 18.50 — ForHeaven’sSake
19.05 — 19.35 — Frostbite
19.50 — 20.20 — TerraKod
20.35 — 21.05 — Rise in Rage
21.20 — 22.00 — Jinjer

Конкурсная частка вярнулася на Фестываль пасля гадавой паўзы, удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў. Кожны з іх мусіць выканаць дзве песні свайго сачынення і беларускамоўны кавер на трэк любога калектыву. Удзельнікі конкурснай праграмы ацэньваюцца па 10-ці бальнай шкале па некалькіх крытэрах: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву,
валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічанае меркаванне публікі.
Прызы для пераможцаў:
— першае месца — запіс EP з 3-х трэкаў.
— другое месца — разпрацоўка брэнд-буку
— трэцяе месца – фотасэт

Набыць квіткі на канцэрт онлайн. Далучыцца да суполак сустрэчы Ўкантакце і Facebook.

Стрымінг у SoundCloud — https://soundcloud.com/baisan88/sets/mens-fest-2015

Youtube анонс — https://www.youtube.com/watch?v=rF0mYl0y-qk&feature=youtu.be


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology