НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ ПА ЛІТАРАТУРЫ 2015: СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца, чые гісторыі занатавалі тысячы асобных галасоў, якія расказваюць  пра распад Савецкага Саюза, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015.

Шведская акадэмія, абвясціўшы яе перамогу, высока ацаніла «поліфанічнасць твораў» Алексіевіч, апісваючы іх як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

124

pARTisan шчыра рады за тое, што нашая зямлячка Святлана Алексіевіч атрымала гэтую прэмію. Гэта вельмі значны жэст сусветнай супольнасці не толькі для беларускай літаратуры і культуры. Але мы спадзяемся, што гэтая падзея зможа разбурыць некаторыя стэрэатыпы аб нашай краіне, а таксама зруйнаваць тую нябачную мяжу, якая да гэтага часу аддзяляе нас ад глабальнага свету. Для нас, як для арт-партызан, гэтая падзея важная ўдвая, таму што пацвярджае нашую ідэю пра вялікі патэнцыял беларускага культурнага героя. Мы лічым, што беларускі культурны герой можа зрабіць для будучыні Беларусі больш, чым могуць любыя палітыкі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology