БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: ВЕРАСЕНЬ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах.

КАЛЕКТЫЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

Ігар Кашкурэвіч / Igor Kaschkurjewitsch

XI Internationales Bildhauersymposium — Steine ohne Grenzen
BB—EWERKultur
Берлін, Германія
01.09. — 27.09.2015

Крыніца фота: http://steineohnegrenzen11.jimdo.com

Крыніца фота: http://steineohnegrenzen11.jimdo.com

Юрась Барысевіч, Канстантін Мужаў, група Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk
(Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін, Ілля Сін)

VIII Дні мастацтва перформанса ў Львове
Кангрэс культуры ўсходняга партнёрства 2015
Палац мастацтв, Львов / Украіна
02.09. − 06.09.2015

У межах падрыхтоўкі біенале «Тыдзень актуальнага мастацтва» праходзіць фестываль «Дні мастацтва перформанса ў Львове» — першы і да гэтага часу адзіны фестываль такога роду ва Украіне, на якім прадстаўлена мастацтва перформанса ў вялікай разнастайнасці пакаленняў і напрамкаў, а таксама праходзіць бясплатная «Школа перформанса». Сярод запрошаных мастакоў — Вальдэмар Татарчук (Польшча), Рэдас Дзіржыс (Літва), Анат Пік (Ізраіль), Ева Зажыцкая (Польшча), Эліяс Файнгерш (Ізраіль), Хуберт Вінчык (Польшча), Ярас Рамунас (Літва), Паўліна Швенцанск (Польшча ), Бенас Шарка (Літва), Анна Кальвайціс (Польшча), Алеўціна Кахідзе, Уладзімір Топій, Юры Білей, Павал Ковач, Юлія Дроздэк і Васіліса Незабарам (Украіна).

Юра Шуст / Jura Shust

Survival K(n)it 7, International Contemporary Art Festival
National library, Рыга / Латвія
04.09. — 20.09.2015

«Survival Kit» з’яўляецца самай сусветнапрызнанай сучаснай мастацкай падзея ў Латвіі. Распачаўся ў 2009 годзе як рэакцыя на аскетызм, які стаўся вынікам эканамічнага крызісу. Кожны год фестываль наведвае да 15 000 чалавек. Папярэдні выпуск сабраў 90 удзельнікаў з 25 краінаў. Куратары: Solvita Krese і Inga Lāce.

Jura Shust. Echoes of War, audio-video installation, 2014. https://vimeo.com/116698147

Jura Shust. Echoes of War, audio-video installation, 2014. https://vimeo.com/116698147

Марк Максімовіч / Mark Maksimovich

Z tradycji wzięte na nowo wycięte… VI Konkurs Sztuki Ludowej
Muzeum Częstochowskie, Чэнстахова / Польшча
05.09.2015

Ігар Засімовіч, Кацярына Злоціна, Уладзімір Панцялееў, Уладзімір Піпін, Васілі
Шлапак / Uladimir Pantalejew, Igar Zasimovich, Katsiaryna Zlotsina i Uladimir Pipin, Vasili
Shlapak

III Міжнародны скульптурны пленэр «Тэатр»
Цэнтр сучаснага мастацтва і Галерэя Анджэя Струмілы, Сувалкі / Польшча
07.09. — 30.09.2015

Ігар Засімовіч. Czerwony hełm. Фота Izabela Muszczynko

Ігар Засімовіч. Czerwony hełm. Фота Izabela Muszczynko

«Прастора дыфузіі. Сучаснае мастацтва Беларусі» / куратарскі праект Міхаіла Гуліна

Балтыйскі філіял Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва, Kaлінінград / Расея
Мастакі: Сяргей Бабарэка, Сяргей Гуділін, Міхаіл Гулін, Андрэй Дурэйка, Сяргей Ждановіч,
Аляксандр Камароў, Андрэй Логінаў, Валерый Савульчык, Ігар Саўчанка, Антаніна
Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Максім Тымінько, Алег Юшко
11.09 — 27.09. 2015

«Прастора дыфузіі» — мастацкі «адказ» беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за мяжой, на выставачны праект «Next Door. Зроблена ў Калінінградзе» Балтыйскага філіяла ГЦСМ, які прайшоў восенню 2013 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь). «Прастора дыфузіі» дазволіць расейскаму гледачу праз творы сучасных беларускіх мастакоў зразумець і адчуць краіну і людзей, якія жывуць па суседству. Праект «Прастора дыфузіі» паказвае зрэз беларускай рэальнасці ў дакументальных фотаздымках і відэазапісах, змешваючы іх з дакументальнымі матэрыяламі.

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Сямён Маталянец

Cosmoscow 2015. Кірмаш сучаснага мастацтва
Гасціны двор, Масква / Расея
Галерэя Марыны Гісыч, Санкт-Пецярбург / Расея
11.09. −13.09.2015

Пасля паспяховага вяртання на арт-сцэну ў 2014 годзе годзе COSMOSCOW — адзіны міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва ў Расеі.

2015.09.11_Сямён Маталянец_Semyon Motolyanets_Cosmoscow_2

Праца С.Маталянца

Андрэй Дурэйка, Ігар Саўчанкіа, Сяргей Шабохін, Сямён Маталянец

Фестываль паблік-арта «АРТ ПРАСПЕКТ», Санкт-Пецярбург / Расея
17.09. − 20.09.2015

Фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» — найбуйнейшы штогадовы фестываль паблік-арта ў Санкт-Пецярбургу. Заснаваны некамерцыйнай арганізацыяй CEC ArtsLink у 2012 годзе, фестываль мяняе звыклы гарадскі ландшафт і напаўняе вуліцы, двары, паркі і іншыя грамадскія прасторы творамі сучаснага мастацтва. У 2015 годзе фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» атрымаў падтрымку Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга і будзе арганізаваны сумесна з творчай прасторай Yarky Hostel&Space.

Злева: праца І.Саўчанкі. Справа: праца А.Дурэйкі

Злева: праца І.Саўчанкі. Справа: праца А.Дурэйкі

Інсталяцыя С.Шабохіна

Інсталяцыя С.Шабохіна

Беларускія аўтары Андрэй Дурэйка, Ігар Саўчанка і Сяргей Шабохін не з’яўляюцца групай у класічным разуменні, але спецыяльна для «Арт Праспэкту» прадставяць тры сваіх праекта, аб’яднаных адной агульнай назвай «pro_spectus» (праспект (ад лат.pro_spectus) — від будучага, выгляд развіцця, праектаванне будучага, перспектыва праекта). Сямён Маталянец у складзе перформанс аб’яднання «Паразіт» прадставіў працу «Адмаўляючы, прапаноўваючы».

2015.09.17_Art-Prospect_Parazit_Semyon-Motolyanets_2

Інсталяцыя аб’яднання «Паразіт»

Таня Арцімовіч, Антон Сарокін, Артур Клінаў / Tania Arcimovič & Anton Sarokin mit Artur Klinau

«горад сонца кропка нуль»
Akademie Schloss Solitude, Штутгарт / Германія
17.09 − 01.11.2015

Фота Frank Kleinbach

Фота Frank Kleinbach

Андрэй Лянкевіч / Andrei Liankevich

Sputnik. UNSEEN фатаграфічны кірмаш
Амстэрдам / Нідэрланды
18.09-27.09.2015

Sputnik Photos — гэта міжнародны калектыў фатографаў-дакументалістаў, якія працуюць паміж Захадам і Усходам, фіксуючы перамены на постсавецкай прасторы. Удзельнікі: Andrej Balco, Jan Brykczyński, Manca Juvan, Andrei Liankevich, Michał Łuczak, Rafał Milach, Adam Pańczuk and Agnieszka Rayss.

2015.09.18_Sputnik_1

Максім Вакульчык / Maxim Wakultschik

Inline Unlimited. Art Meets Fashion
von fraunberg art gallery, Дзюсельдорф / Германія
18.09. — 10.10.2015

Сямён Маталянец

Выстава расейскага перформанса «Мастак у загоне»
У межах Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
Галерэя на Салянцы, Масква / Расея
20.09. − 26.10.2015

Валеры Мартынчык / Walery Martynchik

«Гукавая пятля Мёбіуса» 5-й Маскоўскі міжнародны фестываль «Круг святла»
У межах VI Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
Галерэя Бяляева, Масква / Расея
22.09. — 20.10.2015

Валеры Мартынчык. Misterium Cosmographicum

Валеры Мартынчык. Misterium Cosmographicum

Аліна Куніцына / Alina Kunitsyna

Parallel Vienna
LisaBird Contamporary, Вена / Аўстрыя
23.09. − 27.09.2015

Валеры Мартынчык / Walery Martynchik

Lighting
У межах VI Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
Галерэя «Кашырка», Масква / Расея
23.09. — 20.10.2015

Валеры Мартынчык. Wittgenstein's Light logic

Валеры Мартынчык. Wittgenstein’s Light logic

Максім Вакульчык / Maxim Wakultschik

Galerie Nolte, Дзюсельдорф
ArtFair Кёльн / Германія
23.09. − 27.09.2015

Уладзімір Парфянок, Таццяна Радзівілка, Канстанцін Селіханаў / Uladzimir Parfianok, Tatiana Radsivilko, Konstantsin Selikhanov

«Дыялогі»
Galeriji Epeka, Марыбор / Славенія
24.09.2015

Экспазіцыя выставы

Экспазіцыя выставы

Максім Пятруль, Кацярына Сумарыва, Алег Усціновіч / Maxim Piatrul, Katsiaryna Sumarava, Aleh Uscinovich

«Памяць і Мара»
У межах 6-й Пекінскай міжнароднай мастацкай біенале
National Art Museum of China (NAMOC), пекін / Кітай
24.09. − 17.10.2015

Юра Шуст / Jura Shust

«І не важна, што тэлефон звоніць…»
У межах адмысловай праграмы VI Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
ЦТИ Пroekt Fабrиkа, Масква / Расея
25.09. − 15.10.2015

Лявон Тарасевіч / Leon Tarasewicz

ArtBoom Festival
Інсталяцыя «Waliły — Kraków — Waliły»
Кракаў / Польша
25.09. — 09.10.2015

02.10.2015 Krakow Instalacja malarska Leona Tarasewicza " Walily - Krakow - Walily " zamontowana na wejsciu do dworca Krakow Glowny PKP w ramach 7 Grolsch ArtBoom Festivalu Fot. M.Lasyk/REPORTER

02.10.2015 Кракаў. Інсталяцыя Лявона Тарасевіча, змантаваная на выйсці Чыгуначнага вакзалу. Fot. M.Lasyk/REPORTER

Міхаіл Гулін / Michail Hulin

«Аланіка. Метад эксперыменту»
У межах адмысловага праекту VI Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
МВЦ «Рабочий и колхозница», Масква / Расія
26.09. — 23.10.2015

2015.09.26_Михаил-Гулин_2

ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ВЫСТАВЫ

Марына Напрушкіна / Marina Naprushkina

Berlin liest: MitarbeiterInnen des 15. ilb lesen —»Neue Heimat?»
Літаратурны фестываль у Берліне
Haus der Berliner Festspiele / Германія
09.09.2015

Сяргей Рымашеўскі / Sergei Rimoshevski

Uitnodiging
Galerie Lilja Zakirova, Хоесдэн / Нідэрланды
19.09. — 18.10.2015

Аляксандр Камароў / Aleksander Komarov

ISCP — International Studio & Curatorial Program
New York, US / Новы Йорк, ЗША
01.09.2015 — 29.02.016

На вокладцы: інсталяцыя Лявона Тарасевіча «Waliły — Kraków — Waliły» 

Фота з прыватных архіву, сабраў Андрэй Дурэйка

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце


  1. Uscinovich Aleh:

    Могу выслать фото биеннале в Китае — они у нас есть.
    Есть и на фэйсбуке.

  2. Высылайце, канешне, — partisanmag.by

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology