22 КАСТРЫЧНІКА – ВЫСТАВА «ЛЮДМІЛА РУСАВА. ТАТАЛЬНЫ ПЕРФОРМАНС»

медыяпраект «pARTisan»

22.10 – 08.11.2015
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(пр. Незалежнасці, 37а)

ЛЮДМІЛА РУСАВА. ТАТАЛЬНЫ ПЕРФОРМАНС

фота- і відэадакументацыя

З архіваў: Мастацкага музея ў Віцебску, Аляксея Андрэева, Ірыны Бігдай (Галерэя «Шостая лінія»), Юрыя Іванова, Юрыя Ігрушы (BelFilm Group), Артура Клінава («pARTisan»).

ludmila_rusava_icon_web

Імя мастачкі Людмілы Русавай (1954 — 2010), яскравай прадстаўніцы беларускага сучаснага мастацтва 1980-1990 гадоў, ужо неаднаразова ўзнікала ў культурнай прасторы Беларусі. Яе жывапісныя палотны і габелены выстаўляліся ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску і ў Мастацкім музеі ў Віцебску, а ў мінулым траўні ў межах праекта «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» было прадстаўленае відэа яе перформансаў, якія да гэтага часу з’яўляюцца амаль што невядомымі шырокай публіцы. Хоць менавіта яе імя звязваюць са з’яўленнем мастацтва перформансу ў Беларусі.

Выстава «Людміла Русава. Татальны перформанс» сфакусаваная менавіта на гэтай дзейнасці мастачкі: у экспазіцыю ўвайшла прэзентацыя яе знакавых прац — ад перформанса «Уваскрашэння Казіміра» (1987, сумесна з Ігарам Кашкурэвічам) да відэа «Тыраж адсутнасці» (2001). Зразумела, дакументацыя не ў стане перадаць сам перформанс, заснаваны ў першую чаргу на ўнікальных перажываннях творцы і гледача. Тым не менш спадзяемся, што выстава зможа расказаць пра тую неверагодную энергетыку, уласцівую «жэстам» Людмілы Русавай, для якой мастацтва не было сродкам, але было мэтай, і таму, падаецца, усё сваё жыццё яна пераўтварыла ў татальную прастору перформансу.

Тэхнічны партнёр: Кампанія «Huawei».

Партнёры праекта: BelFilm Group, Мастацкі музей у Віцебску, Галерэя «Шостая лінія», Платформа перфарматыўных практык «зЕрне».

Дызайн плаката: Сяргей Шабохін.

Уваход на выставу: 15 тыс. беларусскіх рублёў!

Адкрыццё: 22 кастрычніка а 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

У межах выставы адбудзецца шэраг мерапрыемстваў: лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча) «Фемінізм у сучасным польскім тэатры», прэзентацыя і сустрэча з мастачкай Аляўцінай Кахідзэ (Украіна), дыскусія, прысвечаная жаночаму акцыянізму ў сучасным беларускім мастацтве (мадэратарка Таня Сяцко). Падрабязная інфармацыя пазней.

Пачатак усіх мерапрыемстваў – 19.00.

Уваход вольны!

Y_rusava_gallery_web-4

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology