СУСТРЭЧА З АЛЯЎЦІНАЙ КАХІДЗЭ: ПЕРФОРМАНС У АДЗІНАЦЦАЦІ АСПЕКТАХ

медыяпраект «pARTisan»

у межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс»

3 лістапада (аўторак), 19.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Аляўціна Кахідзэ. Перформанс у АДЗІНАЦЦАЦІ аспектах

Вядомая мастачка з Украіны Аляўціна Кахідзэ на прыкладзе ўласных прац раскажа аб разнастайнасці практыкі перформансу ў наступным парадку: 1-цела, 2-мова, 3-настрой, 4-досвед, 5-гісторыя, 6-роля, 7-улада, 8-ідэя, 9-эстэтыка, 10-кантэкст, 11-камунікацыя.

Мадэратарка сустрэчы: Вольга Шпарага.

alevtina1

Аляўціна Кахідзэ нарадзілася ў 1973 годзе ў мястэчку Жданаўка Данецкай вобласці. У 2004 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, факультэт графікі. У 2004–2006 вучылася ў Акадэміі Яна ван Эйка (Маастрыхт, Нідэрланды). Лаўрэатка Прэміі Малевіча для ўкраінскіх мастакоў (2008), пераможца конкурсу сярод маладых мастакоў і куратараў Цэнтра сучаснага мастацтва пры НаУКМА (2002).

Удзельніца шматлікіх міжнародных і ўкраінскіх мастацкіх праектаў, у тым ліку: 6-я Маскоўская біенале, Manifesta 10 у Санкт-Пецярбургу; Drawing Class for Collectors у межах 7-й Берлінскай біенале; «Ты дома ва Уладзіміра Аляўціны Сьюзі Пенелопы» (арт-цэнтр «Я галерэя»); «Праца за перамены», праект для мараканскага павільёна ў межах 54-й Венецыянскай біенале і інш.

Сузаснавальніца прыватнай рэзідэнцыі для замежных мастакоў у в. Музычы і анлайн-выдання пра мастацтва www.kram.in.ua.

Мастацкія практыкі Аляўціны Кахідзэ будуюцца на персанальным досведзе і ўяўленні. Тэмы яе прац — спажывецкая культура, гендар, каханне, культура пратэсту, досвед вайны, свет раслін і жывёл.

Уваход вольны!

Аўтарка Аляўціна Кахідзэ

Аўтарка Аляўціна Кахідзэ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology