БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: КАСТРЫЧНІК 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў і мастачак за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах.

КАЛЕКТЫЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

Марына Напрушкіна / Maryna Naprushkina

Біенале сучаснага мастацтва «Кіеўская школа»
ЦВК, Кіев / Кіев, Украіна
08.09 — 01.11.2015

naprushkina

Марына Напрушкіна паказвае бібліятэку

Куратары: Георг Шалхамер і Хедвіг Заксенхубер
Марына Напрушкіна паказвае бібліятэку бежанцаў у праграме «Школа перасоўных асоб».
Кіеўская біенале сучаснага мастацтва «Кіеўская школа» складаецца з шасці школ, праграма якіх аб’ядноўвае мастакоў, інтэлектуалаў, актывістаў і студэнтаў, больш за 50 выставаў, прэзентацый і перформансаў. Большасць прац, прадстаўленых у межах праекта, будзе створана на аснове праведзеных удзельнікамі даследаванняў. Кожная са школ падымае вострыя пытанні, якія стаяць перад украінскім і еўрапейскім грамадствам, а таксама палітычныя рэакцыі на выклікі сучаснасці.

«Школа перасоўных асоб» — гэта сетка, якая збярэ вымушаных перасяленцаў і грамадскія ініцыятывы з розных краін, а таксама мастакоў, якія сталі переселенцамі па палітычных прычынах. Сярод удзельнікаў: Рамі Эссам (Егіпет — Швецыя) — музыкант, «голас плошчы Тахрыр» падчас рэвалюцыі 2011 года ў Егіпце; Хэльгі Лунд (Нарвегія) — дырэктар The
International Cities of Refuge Network (ICORN); Ахмет Оґют (Турцыя) — мастак, прадстаўнік Турцыі на 53-й Венецыянскай біенале; Міліца Томіч (Сербія) — мастачка, сузаснавальніца калектыву Grupa Spomenik; Аделіта Хусні-Бі (Лівія — Італія) — мастачка, даследчыца; Марына Напрушкіна (Беларусь) — мастачка, заснавальніца праекта «Бюро контрпрапаганды».

http://culture.lb.ua/news/2015/06/24/309228_kievskaya_biennale_sovremennogo.html

Віктар Корпач / Viktar Kopach

The 7th sculpture symposium of Tehran
Tehran / Тэгеран, Іран
23.09. — 16.10.2015

2015.09.23_Viktar Kopach_ The 7th sculpture symposium of Tehran_ The 7th sculpture symposium of Tehran01
Сяргей Шабохін / Sergey Shabohin

Fear. The Origin of the State
Kunsthalle Žilina, Жыліна / Славакія
24.09. — 28.10.2015

2015.09.24_Sergey Shabohin_And There is Nothing Left-1

Сяргей Шабохін. І не застанецца нічога

Віка Мітрычэнка / Vika Mitrichenko

Royal Showpieces II
Paleis het Loo, Апелдорн / Нідэрланды
25.09. — 17.04.2016

2015.09.25_2015.09.25_Royal Showpieces II_02_Vika Mitrichenko

Крыніца: www.paleishetloo.nl/en/agenda/royal-showpieces-2/

«Беларускi Клiмат»: Ігар Корзун, Дзмітры Строцаў, Ірына Сухій, Філіп Чмыр, Яўген Юноў

Трыенале Самаарганізаванай Сістэмы S.O.S / Self-optimized systems
Цэнтр сучаснага мастацтва, Тбілісі / Грузія
01.10. — 30.10.2015

Фота Вераніка Пісарэнка

Фота Вераніка Пісарэнка

Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд / Evelina Domnitch and Dmitry Gelfand

Mucilaginous Omniverse, lecture performance
Time’s Attack on the Rest of Life: Experiment
HKW / Haus der Kulturen der Welt, Берлін / Германія
01.10.2015

https://www.hkw.de/en/programm/projekte/veranstaltung/p_119693.php

2015.10.01_Evelina-Domnitch-and-Dmitry-Gelfand_1_Mucilaginous-Omniverse,-lecture-performance

Наталля Залозная / Natalya Zaloznaya

«Праект 11.14»
Sochi Grand Marina, Сочы / Расія
01.10. — 10.10.2015

Алесь Фалей

«Нафта ў квадраце»
Адмысловыя праекты VI Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва
Масква / Расея
02.10. — 15.10.2015

http://www.6th.moscowbiennale.ru/special_parallel_program

2015.10.02_Нефть в квадрате_Алесь Фалей

Аляксей Барысёнак, Вольга Сасноўская

Начная дыскатэка ў межах Біенале сучаснага мастацтва «Кіеўская школа», «Рух ноч» і «Школа адзіноты», Кіеў / Украіна
02.10.2015

http://theschoolofkyiv.org/events/2275/night-disco

Фота Анастасія Рабава

Фота Анастасія Рабава

Наталля Залозная, Ігар Цішын / Natalya Zaloznaya, Igor Tishin

Міжнародная выстава сучаснага мастацтва / International Art Fair
Galerie Lilja Zakirova, Heusden, Гаага / Нідэрланды
07.10. — 11.10. 2015

2015.10.07_Art The Hague_Наталлья Залозная_1

Андрэй Асташоў / Andrei Ostashov

Viennafair. Міжнародная выстава сучаснага мастацтва / International Art Fair
Галерэя ARTbaZA (Менск), Вена / Аўстрыя
07.10. — 11.10. 2015

Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд / Evelina Domnitch and Dmitry Gelfand

«Дыялогі святла і гука»
у межах фестываля «Бачыць гук»
Дзяржаўны цэнтр сучаснага мастацтва, Масква / Расея
08.10. — 31.01.2016

http://www.ncca.ru/events.text?filial=2&id=3078

Ягор Галуза / Egor Galouzo

191°S
WELTKUNSTZIMMER, Дзюсельдорф / Германія
09.10. — 08.11.2015

www.191s.net

2015.10.09_Egor-Galouzo_191-S_8

Алесь Фалей

«Залатая калекцыя абстрактнага мастацтва»
Зал выяўленчых мастацтваў,Масква / Расея
12.10. — 21.10.2015

Міхаіл Гулін

«Дэматыватары»
Галерэя IMHO, Дом работнікаў мастацтва, Саратаў / Расея
14.10.2015

http://imho-gallery.ru

Міхаіл Гулін і Іван Лукін. Тэрыторыя пратэсту. Акцыя, відэа 2014

Міхаіл Гулін. Тэрыторыя пратэсту. Акцыя, відэа 2014

Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд / Evelina Domnitch and Dmitry Gelfand

«Thing Nothing»
Van Abbemuseum, Эйндховен / Нідэрланды
17.10. — 15.11.2015

Evelina Domnitch and Dmitry Gelfand. Photonic Wind

Evelina Domnitch and Dmitry Gelfand. Photonic Wind

Вольга Шпарага / Olga Shparaga
Лекцыя «Уяўляючы сёння супольнасць» у межах Біенале сучаснага мастацтва «Кіеўская школа»
«Школа выкрадзенай Еўропы», Кіеў / Украіна
22.10.2015

«Школа выкрадзенай Еўропы» — гэта серыя лекцый, семінараў і дыскусій з удзелам украінскіх і міжнародных тэарэтыкаў, гісторыкаў, актывістаў і мастакоў, якая ставіць пытанне аб магчымасці Еўропы ў кантэксце ўкраінскага і агульнаеўрапейскага крызісу.

Жанна Гладко

«М-мастацтва. Ф-фемінізм. Актуальны слоўнік»
Мaсква / Расея
24.10. — 7.11.2015

Выстава «М-Ф — мастацтва-фемінізм Актуальны слоўнік» — гэта эксперымент па стварэнні слоўніка, ў якім асэнсоўваюцца адносіны мастацтва, фемінізму, грамадства, крытыкі і практыкі. Гэта даследчы праект, які, з аднаго боку, знаёміць гледача з гендэрнай і сацыяльнай тэрміналогіяй фемінізму, з іншага — дэманструе розныя стратэгіі мастачак і мастакоў, якія звяртаюцца да дадзенага дыскурсу, паказвае, што фемінізм — гэта хутчэй стратэгія салідарнасці, чым сепаратызму.

У экспазіцыю і праграму перформансаў ўвайшло больш за 40 аўтараў з Масквы, Санкт Пецярбурга, Екацярынбурга, Наварасійска, Кемерава, Самары, Тальяці, Алматы, Бішкека, Кіева, Адэсы, Кішынёва, Менска, Лондана. Прадстаўленую экспазіцыю можна лічыць свайго роду прагнозам развіцця феміністычнай тэматыкі ў мове сучаснага мастацтва.
Куратарка Ільміра Балацян.
Арганізатаркі Мікаэла, Марына Віннік.

2015.10.24_И-искусство. Ф-феминизм. Актуальный словарь_1

Фота Ўлад Чыжэнкаў

Максім Вакульчык / Maxim Wakultschik

Kunst Zürich 15
Міжнародная выстава сучаснага мастацтва / International Art Fair
von fraunberg art gallery, Цюрых / Швейцарыя
29.10. — 01.11.2015

Сямён Маталянец

У складзе групы «Мыла»
«Прысутнасць знікаючага: 20 гадоў Пецербургскага перформансу»
Contemporary Art Space, Батумі / Грузія
29.10. — 29.15.2015

2015.10.29_Группа МЫЛО-Семен Мотолянец, Семен Петухов_03

Група «Мыла» (Сямён Маталянец, Сямён Петухоў)

Сяргей Кажамякін, Галіна Маскалёва / Sergey Kozhemyakin, Galina Moskaleva

New Arrivals: Late 20th-Century Photographs from Russia & Belarus
The Baltimore Museum of Art, Балцімор / ЗША
30.10. — 20.03.2016

ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ВЫСТАВЫ

Юра Шуст / Jura Shust

«Exo Oblivion»
Bruthaus Gallery, Варэгем / Бельгія
03.10 — 01.11.2015

http://www.bruthausgallery.be

2015.10.03_Jura Shust_Exo oblivion_05

Вадзім Аладаў / Vadim von Aladov

«Kleider machen Leute… mal anders»
Salon Lux, Гамбург / Германія
15.10.2015

2015.10.15_Vadim von Aladov_3

Павел Татарнікаў / Pavel Tatarnikau

«Pavel Tatarnikau: Illustratore di mondi antichi»
Palazzo Ducale, Таскана / Італія
17.10. — 01.11.2015

На вокладцы: інсталяцыя Лявона Тарасевіча «Waliły — Kraków — Waliły» 

Фота з прыватных архіву, сабраў Андрэй Дурэйка

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology