Гурт AKUTE запрашае на сустрэчу!

За дзень да пачатку гастрольнага тура «Усё павернецца» гурт AKUTE запрашае на сустрэчу 13 лістапада ў Beer&Wine bar па адрасу: Мінск, Кульман, 9.

QLYiuU7lBok

Унікальная магчымасць паразмаўляць з музыкамі, узяць аўтографы, а таксама набыць па прома-кошце квіткі на мінскі канцэрт 11 снежня ў клубе Re:public. Найбольш актыўным — піва ад Beer&Wine bar!

Пачатак 18:00 Інфармацыя: 8033 661 1432

«Усё павернецца» — новая музычная праграма AKUTE ў якую ўвайшлі песні з будучага альбому, лепшыя з 3-х мінулых, а таксама песні, якія не гучалі на жывых канцэртах ужо некалькі год, а некаторыя і ніколі! «Усё павернецца» — гэта магчымасць асэнсаваць тое, што прайшло і вярнуць самае лепшае для таго, каб рухацца наперад.

У рамках тура ў 2015 г. запаланаваны канцэрты ў гарадах Беларусі і Украіны: 14.11 — Брэст, 21.11 — Наваполацк, 27.11 — Бабруйск, 29.11 — Магілёў, 11.12 — Мінск, 13.12 — Львоў (UA), 18.12 — Тэрнопаль (UA), 19.12 — Адэса (UA), 20.12 — Крывы Ріг (UA), 23.12 — Днепрапятроўск (UA), 24.12 — Харкаў (UA)
26.12 — Кіеў (UA)

мінск ornet


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology