«Дэбаты аб Еўропе» у Мінску

7-10 снежня 2015 года ў Мінску пройдуць «Дэбаты аб Еўропе» — серыя дыскусій з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Босніі ды Герцагавіны, Даніі, Швецыі, Аўстрыі.

Дебаты

Мы абмяркоўваем шэраг важных для Беларусі тэм, разглядаючы іх у агульнаеўрапейскім кантэксце:

— Якім чынам мы сёння гаворым аб нацыі і нацыяналізме?

— Нацыянальная супольнасць і нацыянальнае ўключэнне (досвед людзей ды супольнасцей з рознай ідэнтычнасцю на фоне спробаў стварэння адзінага нацыянальнага праекта).

— Якія сённяшнія каштоўнасці ды практыкі здольны аб’яднаць людзей у сучасных грамадствах на тэрыторыі Еўропы (у тым ліку і па-за яе межамі). Якое значэнне мае сярод гэтых практык і каштоўнасцей ідэя нацыі?

— Якое месца займаюць Расія і Еўропа сярод нашых уяўленняў аб нацыянальных праектах?

Удзельнікі дыскусіі ад Беларусі прадстаўляюць розныя супольнасці ды ініцыятывы (тэатральная і ўрбаністычная супольнасці, фемінісцкі рух, ЛГБТ-інцыятывы, літаратурная і акадэмічная супольнасці) і розныя рэгіёны краіны.

Праграма цалкам па СПАСЫЛЦЫ

Фінальная дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці — адна нацыя?» адбудзецца 9 снежня 2015 года а 18.30 у прасторы «Space» (вул. Кастрычніцкая, 16А, http://eventspace.by/#/landing). Уваход вольны.

Адна з мэтаў дыскусіі — разгляд беларускай сітуацыі на фоне падзей ў іншых краінах Еўропы (раз’яднанне Украіны ці выпрабаванне Германіі бежанцамі), пошук важных для грамадства каштоўнасцяў ды ідэй, здольных пераадолець межы традыцыйных уяўленняў аб нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыі.

У дыскусіі возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч (Беларусь), Ірына Саламаціна (Беларусь), Інга Петц (Германія) і Барыс Херсонскі (Украіна). МадэратарыВольга Шпарага і Аляксей Братачкін (Беларусь).

На пачатку фінальнай дыскусіі будзе прадстаўлены матэрыял трохдзённых абмеркаванняў адзначаных пытанняў.

Праграма «Дэбаты аб Еўропе» створана ў 2012 годзе пры падтрымцы фонда S. Fischer Stiftung, Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі і дабрачыннага фонду культуры Allianz Kulturstiftung (Германія). Суарганізатар з беларускага боку — European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

«Дэбаты аб Еўропе» падтрымліваюцца Міністэрствам замежных спраў ФРГ

Інфармацыйная падтрымка — сетка інтэлектуальных часопісаў Eurozine і Альманах сучаснае беларускае культуры pARTisan

Пры партнёрскай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology