У кліпе Naka «Мая Малітва» Шпакоўская ператварылася ў Вершніцу

Гурт Naka прадставіў кліп «Мая Малітва» — экранізацыю загалоўнай песні з беларускамоўнага альбома, які рыхтуецца да выхаду.

Для здымак вакалістка гурта Наста Шпакоўская авалодала майстэрствам верхавой язды, і з роляй Вершніцы дасведчаная акторка справілася бліскуча. Кліп, які паказвае яднанне чалавека і прыроды, стаў самым натуралістычным ў гісторыі каманды з вялікім багажом відэаматэрыялаў.

Naka_3_измен.размер

Песня на верш Янкі Купалы была напісаная адмыслова для трыб’юту легендарнаму гурту «Песняры». Пасля шматлікіх судовых цяжбаў, звязаных з гэтым праектам, групай было прынятае рашэнне напісаць сваю музыку на вершы Янкі Купалы і зняць на яе кліп, які анансуе выхад першага ў гісторыі альбома цалкам на роднай мове.

Каментуе Наста Шпакоўская — «Выхад гэтага кліпа для мяне з’яўляецца фіналам доўгай павучальнай гісторыі ў якой змяшаліся творчасць, помста, хітрасць і амбіцыі. Насуперак усяму мы вырашылі давесці гісторыю да канца, таму што вершы Янкі Купалы належыць народу, а тым болей верш, у якім паэт моліцца за беларускі народ. На мой погляд кожны мае права складаць музыку на гэтыя вершы, выконваць гэтыя вершы і жыць імі, калі ён неабыякавы да лёсу свайго народа».

Над відэаверсіяй песні працавалі рэжысёр Арцём Лобач, аператар Аляксандр Алейнікаў і мастак Насця Шастак. Гэтая ж каманда раней зняла кліп «Пра Любоў» — антываенную песню на трох славянскіх мовах. Песня, выкананая Настай Шпакоўскай разам са Святланай Бень з «Серебряной свадьбы» і Ганнай Хітрык з гурта Sounduk набыла вядомасць на тэрыторыі трох краін — Украіне, Расіі і Беларусі.

Ужо вядома дакладная назва беларускамоўнага альбома — «Мая Малітва». На сайце гурта ён з’явіцца ў студзені 2016 года. Вялікая прэзентацыя альбома адбудзецца ў Мінску ў клубе Re: Public 18 сакавіка, у Віцебску — 20 лютага, на зіму плануюцца прэзентацыі і ў іншых гарадах Беларусі і СНД.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology