«Мара марака», Андрэя Кудзіненка, Людміла Русава і шмат іншых

COOL’OK падзеяў 2015! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі культурнага жыцця вуснамі беларускіх «пАРТызанак» і «пАРТызанаў»!

Адам Глобус, пісьменнік, мастак, выдавец:

Фота Алены Адамчык

Фота Алены Адамчык

Культурныя падзеі, што мяне парадавалі ў 2015 годзе:

  1. У галерэі «Ў» свежыя настроі панавалі на выставе «Мара марака»;
  2. Андрэй Кудзіненка распачаў праект з кароткаметражнымі фільмамі;
  3. Людмілу Русаву ўшанавалі рэтраспектыўнай выставай у галерэі «Ў»;
  4. Альгерд Бахарэвіч за кнігу эсэ «Ніякай літасці Альгерду Б.» атрымаў прэмію «Залатая літара»;
  5. Андрэй Хадановіч у чарговы раз правёў паэтычны фестываль у гонар Міхася Стральцова;
  6. Уладзіміра Дубоўку цёпла згадвалі ў музеі Броўкі;
  7. Саша Злотнік і Гена Валяваты пачалі выданне серыі «Мая беларуская кніга»;
  8. Сяргей Будкін на сайце «Тузін гітоў» сабраў шмат якаснай беларускай музыкі.
  9. Анастасію Шпакоўскую самыя розныя людзі падтрымалі ў яе праве выконваць песню «Малітва» на словы Янкі Купалы;
  10. Віктар Казько атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца;
  11. Вячаслаў Ракіцкі зрабіў фільм «Сведкі» пра нашае змаганне за беларускую незалежнасць у змрочным і антычалавечым СССР.

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology