pARTisan #30: тэатр, які застаўся з гісторыяй!

З нагоды Года Тэатра ў Польшчы і адмыслова да Тыдня польскага тэатра ў Мінску выйшаў адбысловы нумар Альманаха «pARTisan», прысвечаны альтэрнатыўнаму польскаму тэатру. 

Нумар падрыхтавы сумесна з Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» (Познань).

Vokladka-30-PRINT2

«Тэатар ніколі ня быў па-за грамадзтвам, ён грамадзкі паводле самой сваёй натуры. Тэатар нараджаецца з канфлікту, трагедыі, але й драмы. Актор не існуе бязь іншага актора, бяз «трэцяга вока» — рэжысэра або кіраўніка, без гледача. Найвялікшыя тэатральныя зьявы ў гісторыі эўрапейскай культуры ўтвараліся з тых яе плыняў, якія мы сёньня можам назваць альтэрнатыўнымі.

Тэатар нараджаўся на пэрыфэрыі афіцыйных дзеяў і гісторыі, на якія звычайныя людзі ня мелі ўплыву. Ён выконваў розныя грамадзкія й культуратворчыя ролі.

Самыя цікавыя — культуратворчыя, бо ў зацішку гістарычных падзеяў людзі тэатру выпраўляліся на пошукі Сьвятога Граалю, разбураючы стэрэатыпы й табу. І ладзілі захапляльныя экспэрымэнты, але… дзеля чаго? У гэтым выпуску «pARTisan» мы спрабуем адказаць на пастаўленае пытаньне».

Іяланта Кільян, галоўная рэдактарка выпуску

Снимок экрана 2015-12-18 в 07.47.39

Змест:
Дарыюш Касінскі. Нацыянальны тэатар. Народ як тэатар
Тэатар «Рэдута». Юльюш Астэрва да грамадзкага тэатру
Кляўдыюш Сьвянціцкі. Сярэдняя Эўропа на пласьцінах памяці Тадэуша Кантара
Лешак Калянкевіч. Ежы Гратоўскі — ацаленьне праз мастацтва
Міраслаў Коцур. Антраполягі тэатру, на Мадагаскар!
Ізабэла Скажынска. Тэатральныя (р)эвалюцыі польскага альтэрнатыўнага тэатру (1956–2015)
Іяланта Кільян. Контркультура, створаная тэатрам. На прыкладзе Тэатру Восьмага Дня
Акадэмія Руху: болей за пэрформанс, іначай, чым тэатар
Яанна Кракоўска. Публічны тэатар: канфлікт і кансэнсус

ГАЛАСЫ ТВОРЦАЎ:

Тадэвуш Ружэвіч. «Адкрытая паэма» й адкрытая драматургія
Станіслаў Бараньчак. Вершаў маіх значэньне ледзьве прадчуванае
Іяланта Кільян Й Марцін Кеншыцкі. Дакумэнтальны тэатар у Тэатры «Восьмага дня»
Войцех Крукоўскі (1944–2014). Гераізм малых учынкаў
Марта Стшалко. Тэатар на сучасных барыкадах
Томаш Радовіч. Тры тэатры польшчы
Зьбігнеў Бжоза й Яланта Кільян. Заўжды станавіцца на бок слабейшых

Снимок экрана 2015-12-18 в 07.47.53

Заснавальнік і галоўны рэдактар: Артур Клінаў
Галоўнaя pэдактарка польскай вэрсіі, каардынатарка праекту «Тэатар, які застаўся з гісторыяй»: Іяланта Кільян
Рэдактарка беларускай вэрсіі: Таня Арцімовіч
©Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi»
На вокладцы: Акцыя «Дыялёг / Подпіс». Акадэмія Руху, Варшава, 2008 (прэм’ера — 1979)

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а, Менск)!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology