Прастора КХ: падвядзенне культурных вынікаў года

Прастора КХ у Брэсце запрашае усіх зацікаўленых людзей і калег прыняць удзел у абмеркаванні культурных вынікаў года. Будзем казаць пра важныя і знакавыя культурныя падзеі Беларусі і Брэста.

Адкрыцё выставы Андрэя Лянкевіча

Адкрыццё выставы Андрэя Лянкевіча «Паганства» у Брэсце

У абмеркаванні прымуць удзел:
Вольга Шпарага — філосаф, рэдактарка ​​інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа», супрацоўніца Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў (Менск). Кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB).
Аксана Гайко, Алена Штык, Сяргей Гайко, Святлана Гайдалёнак — тэатр «Крылы халопа», прастора КХ.
Аліна Дзеравянка — Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці, праект «Брэст 2019»
Кірыл Борахаў — грыль-бар KOROVA
Алёна Каховіч — АРР «Дзедзіч»
Дзяніс Фёдараў — тэатральны рэжысёр
Юры Зялевіч — музей-сядзіба «Пружанскі палацык»

Мерапрыемства адбудзецца 24 снежня ў 18.00 у прасторах КХ (Халтурына 2/1 Брэст).
Фармат перадкалядны і неафіцыйны. Чакаем усіх!

New-Year-HD-Wallpaper-2015-Chalkboard-gift-tags-with-strings


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology