Алесь Плотка едзе ў паэтычны «Люты Тур»

Прэзентацыя кнігі «Байсан» пройдзе ў вялікіх і малых гарадах у лютым. Выйшаўшая ў выдавецтве «Кнігазбор» кніга атрымала цёплыя водгукі крытыкаў, а яе вокладка – ўзнагароду фестываля беларускай камунікацыі Ad.nak! 

У «Лютым Туры» прагучаць лепшыя вершы з кнігі, а таксама новыя творы аўтара. Зрабіць прадзамову ў любы з гарадоў можна праз афіцыйны паблік выдання ў Facebook.

Liuty Tur Afiša

Падрабязны расклад «Лютага Туру»:

Вільня – 6.02, Мова з Імбрыкам

Мінск – 14.02, Фэст Стральцова

Гародня – 15.02, Мова Нанова

Астравец – 17.02, Мова Нанова

Мінск – 19.02, Дзень Роднай Мовы

Баранавічы – 24.02, Мова Нанова

Магілёў – 1.03, Мова Нанова

Мінск – 4.03, дабрачынны канцэрт

Палова з выступаў адбудзецца на сустрэчах моўных курсаў Мова Нанова – лідэра ў галіне грамадзянскай нацыянальнай адукацыі. Распачыўшыся ў студзені 2014 года курсы маюць філіі ў болей чым дзесяці гарадах Беларусі і замежжа. На сайце рэсурса выкладзена болей за 90 бясплатных заняткаў і найвялікшая ў інтэрнэце беларускамоўная Медыятэка. Сачыць за раскладам усіх заняткаў можна ў афішы курсаў. Другі партнёр тура – крама «Чеширский кот», эндорсерам якой з’яўляецца паэт.

Алесь Плотка — характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, выканаўца і аўтар. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф», дыпламант Беларускага ПЭН-у; друкаваўся ў перыёдыцы. Мае два альбомы «лічбавай паэзіі» у супрацы з Уладам Бубенам: Iamb’n’bass і Skweee Belarus. У 2015м выдаў кнігу «Байсан», гераіня вокладкі Vieršnica стала з’явай, якая ўскрыла праблемы гендэрных і міжгенерацыйных стасункаў у беларускім грамадстве. Сачыць за навінамі можна на персанальным сайцe. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology