Сустрэча з мастацкім дуэтам Topp&Dubio (Нідэрланды)

20 лютага а 18-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацва «Ў» запрашае на сустрэчу і гутарку пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды).

unnamed

Topp & Dubio — міждысцыплінарны мастацкі дуэт, які жыве і працуе ў Гаазе. Topp &Dubioвывучае і рупліва даследуе чаго каштуе рэальнасць. Іх адпраўны пункт — цікаўнасць і прага даследаваць паралельныя сусветы. Іх праекты па-майстэрску працуюць з фактамі і выдумкай, з пошукамі сэнсу, канцэпцыямі мастацтва і штодзённым жыццём, асабістымі і грамадскімі назіраннямі, а таксама калектыўнай працай, гісторыяй і дакументацыяй, рамантыкай прыдумвання і абсурднасцю рэчаіснасці. Topp&Dubio робяць публічныя незапланаваныя выступы, прасторавыя інсталяцыі, выставы, фільмы, інтэрактыўныя праекты, кнігі і разнастайныя віды аўдыёвізуальнай дакументацыі.

У галерэі «Ў» Topp&Dubio распавядуць пра свае аб’екты і метады працы ў спалучэнні з аўдыёвізуальнай прэзентацыяй.

Topp&Dubio дэманстравалі свае працы ў Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Амане, Інданэзіі, Сінгапуры, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Украіне.

Чакаем вас на сустрэчы з арт-дуэтам Topp&Dubio у суботу, 20 лютага, а 18-й гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology