Лекцыя «Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы»

28 лютага (нядзеля),  17:00
Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4)    

у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB адбудзецца публічная лекцыя

Тамары Марцэнюк «Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы».

ks-mann-frau-dw-politik-copiapo

Гендарны кантракт працоўнай маці, які падтрымліваўся савецкай дзяржаўнай палітыкай, сфармаваў ілюзію роўнасці мужчынаў і жанчын. Будучы някепска інтэграванымі на рынку працы, жанчыны сутыкаліся з выклікамі выканання рэпрадуктыўнай працы.

Робячы ў лекцыі акцэнт на так званай прыватнай сферы, мы разгледзім патэрналісцкую палітыку дзяржавы ў адносінах да жанчын (на прыкладзе Украіны), асаблівасці гендарнай – вертыкальнай і гарызантальнай – сегрэгацыі рынку працы. Асобная ўвага будзе нададзеная рэсурсу часу (у феміністычным трактаванні Вэлеры Брайсан).

Мы разгледзім розныя «сакрэты» ці «рэцэпты» пераадолення гендарнай няроўнасці і прапануем адказ на пытанне: «Хто павінен выконваць у грамадстве рэпрадуктыўную працу?» Па дапамогу звернемся да Шэрыл Сэндбэрг і яе кнігі «Уключайся!», да даследаванняў Барбары Эрэнрайх (напрыклад, «Дзяўчына па выкліку») і да шэрагу іншых тэарэтыкаў. Мы разам падумаем, як змяніць сітуацыю гендарнай няроўнасці на рынку працы Украіны і ў Беларусі.

МарценюкПра лектарку:

Тамара Марцэнюк – кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка кафедры сацыялогіі Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія» (Украіна), гендарная экспертка Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў і Украінскага Хельсінкскага саюза правоў чалавека. Публічная сацыялагіня. Сферы даследчых інтарэсаў: сацыялогія гендару, гендарныя адносіны і гендарная палітыка, сацыяльная няроўнасць і сацыяльныя праблемы; жаночыя, мужчынскія і ЛГБТ-рухі; разнастайнасць (diversity).

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology