Абвешчаны слоган фестывалю «Паўночнае ззянне-2016» і прэзентуецца серыя відэаролікаў

З 21 па 24 красавіка 2016 у Мінску і Віцебску адбудзецца другі Фестываль кіно паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» (Northern Lights).

1

Цягам чатырох дзён у сталічным кінатэатры «Мір» (вул. Казлова 3) і ў кінатэатры «Мір» у Віцебску (вул.Чэхава, 3) будзе паказана восем найноўшых фільмаў вытворчасці Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. «Хараство штодзённага» – лейтматыў фестывалю-2016, таму кожны фестывальны дзень восем стужак з краін-удзельніц Паўночнага Савету будуць нагадваць, што прыгажосць заўсёды побач, трэба толькі прыгледзецца.

Арганізатары «Паўночнага ззяння»і каманда маладых фільммэйкераў «Сінія горы» таксама выправіліся ў пошук хараства штодзённага і знайшлі… Паўночнае ззянне ў Беларусі – у звыклых для нас рэчах. Ужо зараз на ю-туб канале кінафестывалю можна паглядзець, што з гэтага атрымался. Вашай увазе першы кароткі ролік з серыі «Паўночнае ззянне: хараство штодзённага».

Па просьбе кінафестывалю «Паўночнае ззянне» арт-суполка «Сінія горы» пераасэнсавала феномен Паўночнага ззяння і паспрабавала знайсці яго ў штодзённым жыцці кожнага беларуса.

Праграма фестывалю будзе абвешчаная неўзабаве. Сачыце за навінамі на старонцы фестывалю ў фэйсбуку.

Па традыцыі сёлета ў Беларусь завітаюць і замежныя госці: два прадстаўнікі кінематаграфій паўночнаеўрапейскіх краін правядуць воркшопы і лекцыі ў Мінску і Віцебску.

Арт-суполка «Сінія горы» была заснаваная ў 2013 годзе. У яе складзе: Антон Мех, Ганна Мех, Дзяніс Кудраўцаў, Оля Фло. «Сінія горы» атрымалі Гран-пры фестывалю мабільнага кіно Velcom Smartfilm 2014, перамаглі ў намінацыі «Найлепшы буктрэйлер беларускай лiтаратуры» і атрымалі спецпрыз журы фестывалю Velcom Smartfilm 2015, удзельнікі пазаконкурснай праграмы кінафестывалю CinemaPerpetuum Mobile 2016.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да:

Воля Чайкоўская, дырэктар кінафестывалю «Паўночнае ззянне» +375-29-716-81-71, chajkouskaya@gmail.com

Марыя Ярома, асістэнт дырэктара кінафестывалю «Паўночнае ззянне»па пытаннях медыа +375-44-79-51-3-97, yeruoma@gmail.com

Арганізатары: Савет Паўночных краін, Офіс у Літве (www.norden.lt). Сумесна з: Амбасадай Каралеўства Нарвегія ў Кіеве, Аддзяленнем Амбасады Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Данія ў Маскве, Ісландскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама. Партнёрскі ўдзел: Дацкі Інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Фінскі фонд кіно.

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34 trave.by, cinemascope.by, kinopark.by,рэнтал-хаўз FirstRental, ScienceSoft, галерэя сучаснага мастацтва Ў.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology