Персанальны праект «Жыццё вакол» Захара Кудзіна

21 сакавіка — 31 траўня
галерэя «Ў падземка» (пр. Незалежнасці 37а)

Захар Кудзін/Беларусь
Персанальны праект «Жыццё вакол»

Скульптура «Жыццё вакол» уяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба — гэта рэальнасць для існавання Змесціва. Форма і Змесціва самі па сабе не маюць ані дрэннага, ані добрага значэння, але менавіта Змесціва — гэта сутнасць ўсіх значэнняў і канатацый сапраўднай скульптуры, якія з’яўляюцца толькі ў прысутнасці гледача.

Уваход на выставу па квітку на асноўную экспазіцыю.

unnamed-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology