Павал Касцюкевіч прадстаўляе новы раман «План Бабарозы»

29 сакавіка, 19-00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

Павал Касцюкевіч
Раман «План Бабарозы»: піжамная прэзентацыя

«План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску.

Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Раман ад лаўрэта прэміі імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую прозу выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» ў кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

29_1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology