30 сакавіка «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Грыцько Чубай

30 сакавіка (серада), а 19.00. Кнігарня логвінаЎ.

У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ»

Вечарына «Грыцько Чубай: «Гаварыць, маўчаць і гаварыць зноў»

Адмысловая госціца — перакладчыца Алена Пятровіч
Падчас вечарыны — размовы пра паэзію Чубая, чытанні ягоных вершаў у арыгінале і ў беларускіх перакладах, а таксама песні гурта «Плач Єремії».

30

Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ, на якіх абмяркоўваюцца знакавыя постаці ўкраінскай літаратуры.
Крыху пра Грыцька Чубая (1949-1982). Магчыма, самы таямнічы ўкраінскі паэт, зорка львоўскага андэграўнду 70-х гадоў, стваральнік загадкавых вершаў і паэмаў, перакладчык і літаратурны крытык. «Апавядальнік легендаў, чалавек- сьвет, чалавек-сад, чалавек-птушка». Бацька франтмэна гурта «Плач Єремії» Тараса Чубая, які актыўна выконвае песьні на ягоныя вершы.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology