Аб’яўлены лонг-спіс намінаваных кніг на прэмію «Гедройца 2016»

У склад журы гэтага года ўвайшлі:

Ігар Бабкоў, беларускі празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014, Анджэй Бжэзецкі, польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Сяргей Дубавец, беларускі пісьменнік, журналіст, Малгажата Ноцунь, польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Людміла Рублеўская, беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, Ганна Янкута, беларуская перакладчыца, літаратурны крытык.

photo.php

Поўны спіс намінаваных кніг:

Сяргей Абламейка. Дом літаратара.
Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч.
Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана.
Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне.
Віктар Асіпенка. Варажбіткі.
Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог.
Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын
Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак.
Адам Глобус. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы.
Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках.
Алесь Дзятлаў. Памылка старога глушца.
Васіль Жуковіч. Арабінавая ноч.
Анатоль Івашчанка. Анаталогія.
Юры Несцярэнка. Звычайны шоу-бізнес.
Дзмітрый Падбярэзскі. Брыдкія аповяды.
Віктар Патапенка. Загадкі пушчанскай патапечы.
Алесь Пашкевіч. Рух.
Дзмітрый Пятровіч. Анёлы.
Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарымныя ўцёкі.
Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2.
Франц Сіўко. Плебейскія гульні.
Уладзімір Сіўчыкаў. Уладзевы гісторыі.
Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша крыху Элвіса Прэслі.
Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест.
Кастусь Травень. Дзень, калі загінуў Апалон.
Віктар Шніп. Заўтра была адліга.
Макс Шчур. Завяршыць гештальт.
Аляксей Шэін. Сем камянёў.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology