ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ»

21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск

Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» 2016 ладзіцца ў другі раз 21-24 красавіка. Сёлета паказы адбудуцца ў Мінску і Віцебску ў кінатэатрах «Мір». Асноўная мэта фестывалю – паказваць беларускім гледачам найноўшыя паўночнаеўрапейскія фільмы, якія на мове кіно распавядаюць пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў 5 краін-удзельніц Паўночнаеўрапейскага Савету: Швецыі, Фінляндыі, Наврегіі, Даніі, Ісландыі.

Слоган фестывалю-2016 – «Хараство штодзённага». Мы верым, што сваё хараство і паэзія ёсць у самых звыклых і побытавых рэчах, варта толькі ўважліва прыгледзецца. 8 фільмаў, якія будуць паказаныя ў рамках «Паўночнага ззяння» сёлета, пераканаюць вас у гэтым.

У праграму Фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» ўвайшлі карціны:

Па гіперссылках вы знойдзеце трэйлеры да кожнага фестывальнага фільму, а ў асобным прымацаваным файле (і апісанні кожнага відэа) натрапіце на сінапсіс да яго. У гэтым годзе мы таксама выпусцілі шэраг трэйлераў фестывалю на нашым YouTube-канале. Іх можна выкарыстоўваць у якасці іллюстрацый і відэаматэрыялаў для ТБ-сюжэтаў. Наступнымі днямі мы будзем больш падрабязна распавядаць пра кожны з фільмаў, таму прапануем вам далучацца да нашай суполкі на Facebook.

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Пасольтсва Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Дацкім Інстытутам культуры ў Рызе, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскім цэнтрам кіно, Пасольствам Каралеўства Нарвегія ў Кіеве. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, kinopark.by, kaktutzhit.by, vitebsk4.me. Партнёры: арт-суполка «Синие горы», рэнтал-хаўз FirstRental, прадакшн-кампанія «Наша Студия», ScienceSoft, галерэя сучаснага мастацтва Ў, Ў бар, Віцебскі Цэнтр Сучаснага Мастатцва, Buffet, Зерно.

РАСКЛАД

МІНСК (кінатэатр «МІР», вул. Казлова 4а): 18:30, 19:00, 21:30

21 красавіка, чацвер

18:30 — «Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв. (фільм прадстаўляе рэжысёрка)

21:30 — «Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.

22 красавіка, пятніца

19:00 – «Ітсі-бітсі»  – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв. (фільм прадстаўляе здымкавая група)

21:30 – «Супраць прыроды» — 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.

23 красавіка, субота

19:00 – «Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.

21:30 – «Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.

24 красавіка, нядзеля

19:00 – «Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагур Кары, Ісландыя), 94 хв.

21:30 – «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

ВІЦЕБСК 23-29 красавіка 2015 (кінатэатр «МІР», вул. Чэхава 3): 18:30, 19:00, 21:00

21 красавіка, чацвер

19:00 – «Ітсі-бітсі»  – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв. .

21:00 – «Супраць прыроды» — 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.

22 красавіка, пятніца

18:30 — «Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв. (фільм прадстаўляе рэжысёрка)

21:00 — «Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.

23 красавіка, субота

19:00 – «Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.

21:00 – «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

24 красавіка, нядзеля

19:00 – «Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.

21:00 – «Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагур Кары, Ісландыя), 94 хв.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology