Красавік у Кнігарні «ЛогвінаЎ»

9 красавіка «Халівар з Георгіем Барташам»: Фемінізм

9 красавіка, 19.00
будуць: Юля Цімафеева, Аляксандра Прывада і Алена Брава
Уваход — вольны!

9
Кожную другую суботу месяца ў ціхамірнай атмасферы кнігарні логвінаЎ збіраюцца літаратары і людзі кніжнай культуры, ды публічна халівараць. Вялікія і малыя праблемы сенняшняга дня: сацыялка, грамадства, бягучыя падзеі, сцэнкі з жыцця краіны, новыя моды і гісторыі з уласнай біяграфіі.

11 красавіка — Украінскі інды-фольк у кнігарні логвінаЎ

Запрашаем на творчую сустрэчу з адэскім індзі-фолк гуртом «Колір», адзін з галоўных музычных адкрыццяў 2015 г. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход — вольны. Пачатак а 18.

11

У межах «Года Ўкраінскай літаратуры з кнігарняй ЛогвінаЎ».
«Колір» — індзі-фолк гурт зь Адэсы, які нарадзіўся ў 2014 годзе. Салістка — Людміла Колер, была ўдзельніцай Х-фактару, пасля чаго і ўзнікла ідэя стварэньня свайго праекта. Сёньня па версіі аўтарытэтнага ўкраінскага музычнага парталу cultprostir.ua. Маладым выканаўцам ужо пляскалі ва ўсіх кутках Украіны. Акрамя таго, яны заваявалі сэрцы Малдовы ды Прыднястроўя, прымалі ўдзел у такіх фэстах, як «Вышыванкавы фэст» (2014-2015, Адэса), «Бандэрштат» (2015, Луцк) і «RazomFest» (2015, Львоў).У мінулым годзе Люда і Аня неаднаразова выступалі ў Менску. За гэты час пасьпелі двойчы раздзяліць сцэну зь гуртом «Naka Piano» й паўдзельнічаць у конкурсе «Заспявай.by 2.0» ад tuzin.fm. Аргкамітэт вылучыў «Колiр» за песню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава у намінацыі «Сьпяваная паэзія».

12 красавіка Дзень касманаўтыкі з Таняй Скарынкінай.

12 красавіка (аўторак) у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) паэтка Таня Скарынкіна прэзентуе кнігу прозы «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Бяруць удзел:
Алена Казлова
Юля Цімафеева
Альгерд Бахарэвіч
Уваход — вольны. Пачатак а 19-й.

12-1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology