БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: САКАВІК 2016

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў і мастачак за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах.

КАЛЕКТЫЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

Юрый Несцярук, Сяргей Давідовіч, Рыгор Сітніцa, Аляксандр Шапо

ХIХ Маскоўскі міжнародны мастацкі салон
ЦДМ-2016. Вобраз часу
Цэнтральны Дом Мастака, Масква / Расея
4.03. — 13.03.2016

2016.03.04_ЦДХ-2016. Образ времени_01

4 сакавіка 2016 года ў Цэнтральным Доме Мастака адбылося адкрыццё ХІХ Маскоўскага міжнароднага мастацкага салона «ЦДХ-2016. Образ времени», арганізаванага Міжнароднай канфедэрацыяй саюзаў мастакоў. У гэтым буйным арт-форуме бярэ ўдзел пераважная большасць мастацкіх саюзаў постсавецкіх
краін, а таксама Расійская акадэмія мастацтва, шматлікія галерэі ды іншыя мастацкія супольнасці. Беларускі саюз мастакоў сёлета прадстаўляюць жывапісцы Юрый Несцярук ды Сяргей Давідовіч, а таксама скульптар Аляксандр Шапо. Міжнародная канфедэрацыя саюзаў мастакоў, апроч асноўнайэкспазіцыі з фондаў МКСМ, прадстаўленая аўтарскім праектам прэзідэнта МКСМ, старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы «Прыватная археалогія».

http://belartunion.by/naviny/vystavy/231-khikh-masko-ski-mizhnarodny-mastatski-salon-tsdkh-2016-obraz-vremeni.html

Дзіна Жук, Нікалай Спесіўцэў / Nicolay Spesivtsev, Dzina Zhuk
разам з Валем Фетісавым (RU)

GLOBALE: New Sensorium
Exiting from Failures of Modernization
ZKM. Atrium 1 + 2, Карлсруэ / Германія
04.03. — 04.09.2016

2016.03.04_ GLOBALE. New Sensorium_ZKM_3

Paranoiapp — гэта сацыяльна-псіхалагічны эксперымент у форме мабільнай прылады і алгарытма ўзаемадзеяння з карыстальнікам. У аснове праекта палягае страх страціць прыватнасць у сучасным лічбавым свеце.

http://zkm.de/en/event/2016/03/globale-new-sensorium

Аліна Куніцына / Alina Kunitsyna

Die 9. Kunstmesse Art Austria
Wiener Leopold Museum
Lisabird Contemporary, Вена / Аўстрыя
10.03. — 13.03.2016

Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд / Evelina Domnitch & Dmitry Gelfand

New Realism: The Gaze of Science.
Academy of Arts and Sciences.
Amsterdam Science Park, Амстэрдам / Нідэрланды
31.03 — 8.05.2016

Implosion Chamber from Portable Palace on Vimeo.

http://newrealism.org

ZBOR. Рух беларускага мастацтва

Фонд «Ізаляцыя», Кіеў / Украіна
31.03 — 06.05.2016

Выстава «ZBOR. Рух беларускага мастацтва» ўпершыню паказвае ва Украіне зрэз сучаснага беларускага мастацтва і з’яўляецца важнай падзеяй для разумення працэсаў, якія адбываліся ў беларускай культурнай прасторай апошнія 25 гадоў.

2016.03.31_ZBOR. Рух беларускага мастацтва_02

2016.03.31_ZBOR. Рух беларускага мастацтва_09

Куратары: Андрэй Дурэйка, Максім Тымінько.
Удзельнікі: Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басаў, група «Беларускі клімат», група «Бергамот», Бісмарк, Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Аксана Гурыновіч, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкараў, Андрэй Лянкевіч, група «Ліпавы цвет», Аляксей Лунёў, Віка Мітрычэнка, Галіна Маскалёва і Уладзімір Шахлевіч, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, група «Рэвізія», Людміла Русава, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Леон Тарасевіч, Ігар Цішын, Максім Тымінько, Глеб Шутаў і Мая Іліч, Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко і Кірыла Лубінец.

ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ВЫСТАВЫ

Аляксей Кузміч / Alexei Kuzmich

Madonnenbilder (Выява Мадонны)
Russischen Haus der Wissenschaft und Kultur, Берлін / Германія
03.03. — 03.04.2016

Выстава Амбасады Рэспублікі Беларусь у Германіі разам з Рускім Домам Навук і Культуры.

http://www.russisches-haus.de/de/events/261

Жанна Гладко / Zhanna Gladko

Inciting Force 2012 — 2016
Georgian Literature Museum
Тбілісі, Грузія
08.03. — 19.03.2016

2016.03.08_ Zhanna Gladko - Inciting Force_Tbilisi_00

http://www.geoair.ge/project/zhanna-gladko-inciting-force

Наталля Залозная / Natalya Zaloznaya

The Theater of the Collective Gesture
Zedes Art Gallery, Брусэль / Бельгія
18.03 — 16.04. 2016

2016.03.18_Natalya Zaloznaya_The Theater of the Collective Gesture_02

Фота з прыватных архіву, сабраў Андрэй Дурэйка

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology