Афіша кнігарні логвінаЎ. 13 красавіка – 20 красавіка

13 красавіка. — «Альзо шпрэх Падарвянскі, або Х.лі ня ясна?»

«Серадовішча» з Андрэем Хадановічам. Вечар палітнекарэктнай драматургіі самага скандальнага ўкраінскага пісьменніка, майстра эпатажу й ненарматыўнай лексікі Леся (Аляксандра Сяргеіча) Падарвянскага. Усё, што вам трэба ведаць пра Паўліка Марозава, Жана Марэ і ягоных сяброў, калгаснікаў, хцівых павіянаў і феномен дацкага кацапізму.

Õóäîæíèê è ïèñàòåëü Ëåñü Ïîäåðâÿíñêèé âî âðåìÿ ñîâìåñòíîãî òâîð÷åñêîãî âå÷åðà ñ ìóçûêàíòîì, ëèäåðîì ãðóïïû «Â» Îëåãîì Ñêðèïêîé, â Êèåâå, â ñóááîòó, 29 ÿíâàðÿ 2011 ã. Êîíöåðò áûë ïîñâÿù¸í äåñÿòèëåòèþ ïåðâîé ñîâìåñòíîé àêöèè «Ãóìàíèñòû». Òàêæå â ðàìêàõ êîíöåðòà ñîñòîÿëàñü ïðåçåíòàöèÿ êîìïàêò-äèñêà ñ çàïèñüþ ëåãåíäàðíîãî âûñòóïëåíèÿ. Ôîòî Îëåãà Ïåòðàñþêà / ÓÍÈÀÍ

Без цэнзуры. Дзецям да 18-ці — толькі ў суправаджэнні цынічных дарослых!
13 красавіка, 19.00, кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў»

19 красавіка. Сустрэча з перакладчыкам Сяргеям Шупам

19 красавіка. Сустрэча з майстрам мастацкага перакладу, паліглотам Сяргеям Шупам. Нагода — кароткатэрміновая перабыўка на Бацькаўшчыне. Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч. Кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход — вольны. Пачатак а 19.

20 красавіка. Этгар Керэт у Менску!

Слынны ізраільскі пісьменнік, «белы клоун сусветнай літаратуры» Этгар Керэт, чые кароткія апавяданні перакладзеныя на больш чым на сорак замежных моваў, прэзентуе ў Мінску новую кнігу «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую.
Галерэя Ў (Незалежнасці 37а). Уваход — вольны. З удзелам перакладчыкаў Сяргея Шупы і Паўла Касцюкевіча. Пачатак а 18-30.

20-1
Крыху пра «Сем добрых гадоў». У сваёй першай непразаічнай кнізе Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за гэты перыяд — ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай рэчаіснасці — у Ізраілі і ў свеце, сёння і ўчора. Пра тое, як Этгараў бацька (родам з Баранавіч) па вайне купляў у італьянскай мафіі зброю для габрэйскага падполля ў Зямлі Ізраілю, пра тое, як маці выжывала ў гета, пра брата, актывіста легалайзу, які з’ехаў у Таіланд, і сястру, якая завяла ультраартадаксальную сям’ю з тузінам дзяцей; пра «Дом Керэта» — самы вузкі дом у Еўропе. Пераклаў кнігу з іўрыта і ангельскай Сяргей Шупа, яна выйшла ў выдавецтве «Логвінаў»

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology