Адкрыццё новай выставачнай прасторы «Ў падвал» і прэзентацыю праекта Аляксея Талстова.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае на адкрыццё новай прасторы «Ў падвал» і прэзентацыю праекта Аляксея Талстова. 

1 траўня а 17-00 адкрыецца галерэя «Ў падвал». Першым праектам прадстаўленым у ёй будзе інсталяцыя маладога мастака Аляксея Талстова «Гэта так прыгожа!».

1 — 29 траўня 2016
Галерэя «Ў падвал» (пр. Незалежнасці 37а)

unnamed-4

 

Новая прастора «Ў падвал» дае мастакам, даследчыкам і актывістам сучаснага мастацтва магчымасць супрацы з галерэяй, дазваляе атрымаць досвед дыялогу з інстытуцыяй сучаснага мастацтва і забяспечвае іх пляцоўкай для выставачных, даследчых і культурных праектаў.

«Ў падвал» — гэта лабараторыя, спроба раскрыць патэнцыял культурнай ідэі і атрымаць трывалы старт для далейшага ўстойлівага развіцця ў сферы сучаснага мастацтва і культуры.

У сваёй інсталяцыі «Гэта так прыгожа!» Аляксей Талстоў іранічна параўноўвае біялагічныя працэсы жыцця з механізмам дзяржаўных ідэалогіяў і стэрэатыпамі сацыяльнай структуры традыцыйнага грамадства. Сутыкаючыся са зменамі ў навакольным асяроддзі, назіраючы сталенне свайго цела, аўтар задаецца пытаннем сувязі біялогіі чалавека з ягонай палітычнай роляй. Метафарычнасць праекту падмацоўваецца выкарыстаннем простых натуральных матэрыялаў і аб’ектаў, якія робяць адсылку да побытавага.

Гукавы кампанент інсталяцыі створаны сумесна з Антонам Сарокіным.

Аляксей Талстоў — мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1984 годзе. З 2009 года бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры. Мастак галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Рэалізуе персанальныя праекты, стала бярэ ўдзел у групавых выставах у Беларусі і за мяжой. У 2013 годзе адбылася ягоная персанальная выстава «Самакантроль», у 2014 ён прадстаўляў галерэю на міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва Supermarket у Стакгольме. У лютым 2016 падчас афіцыйнай імпрэзы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццявіў крытычную перфарматыўную інтэрвенцыю «Ласунак».

Адкрыцце прасторы і прэзентацыя праекта адбудуцца 1 траўня а 17-й гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А.

Галерэя «Ў падвал» працуе штодзённа з 17.00 да 21.00


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology