«Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Тры пярсцёнкі Антоныча

27 красавіка, 19.00
Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а)

Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў «Зялёнае евангелле». Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях — тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў «Баладу пра блакітную смерць».

27-04

Багдан-Ігар Антоныч (1909-1937), самы таямнічы, містычны й рафінаваны ўкраінскі паэт возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам песні, пярсцёнкам маладосці й пярсцёнкам ночы… А потым пачнецца снег, лэмкаўскія песні — і неба ўпадзе на хаты.
Спецыяльная госця — перакладчыца Алена Пятровіч. У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй «Логвінаў».

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2018. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by .Антивирус для сайта WordPres СтопВирус