Персанальная выстава Захара Кудзіна

5 — 29 траўня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Персанальная выстава Захара Кудзіна / Беларусь
«Жывапіс левым вокам»

Адкрыццё: 5 траўня 2016 г. а 19-й гадзіне.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна «Жывапіс левым вокам».

unnamed-2

Захар Кудзін — адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага жывапіснага мастацтва Амерыкі, мастак прапануе аўтарскі напрамак у жывапісе, які грунтуецца на дасягненнях і праблематыцы нейраэстэтыкі, навукі XXI стагоддзя. Задача нейраэстэтыкі — выявіць нейронавую прыроду прыгажосці і зразумець з якой прычыны яна выклікае моцныя пачуцці?

Назва выставы «Жывапіс левым вокам» Left eye painting пайшла ад фізічнай магчымасці мастака бачыць левым, ушкоджаным глаўкомай, вокам. Творы Left eye painting — гэта магчымасць для гледача даследваць прыроду ўласнага ўспрымання і эмоцый, а не спроба зразумець убачанае.

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. З 2005 года з’яўляецца адным з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення, якое шчыруе на ніве сучаснага мастацтва. Удзельнік беларускіх і міжнародных выставаў; у 2011 — 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Працы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі, а таксама ў апекуна рады музею МоМА (Нью-Ёрк, ЗША).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology