World Press Photo 2016 у Менску!

4 траўня — 24 траўня
прастора ЦЭХ (першы паверх), вул.Кастрычніцкая, 16

Журы 59-га штогадовага конкурсу World Press Photo абрала выяву аўстралійскага фатографа Уорэна Рычардсана фотаздымкам года 2015.

W. Richardson. Hope of a New Life / Migrants crossing the border from Serbia into Hungary.

W. Richardson. Hope of a New Life / Migrants crossing the border from Serbia into Hungary

У. Рычардсан – незалежны фатограф, цяпер жыве ў Будапешце, Венгрыя. Ён распавёў, як зрабіў гэты здымак:

Я жыў разам з бежанцамі ў памежным лагеры на працягу пяці дзён. Потым прыбыла група прыкладна з 200 чалавек, яны прасоўваліся пад дрэвамі ўздоўж лініі агароджы. Першымі яны адаслалі жанчын і дзяцей, потым старэйшых і дзядоў. Я быў з гэтай групай, мусіць, гадзін пяць, усю ноч мы хаваліся ад паліцыі, і калі я рабіў здымак, быў ужо цалкам выматаны. Было каля трох гадзін ночы, бліскавіцу не ўключыш, бо гэта адразу б прыцягнула ўвагу паліцыі і людзей бы выкрылі. Так што давялося карыстацца толькі месяцовым святлом.

World Press Photo з’яўляецца найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі. Выстава WPPh пройдзе ў Менску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» — фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPPh 2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 3 траўня ў 19.00.
Экспазіцыя будзе працаваць да 24 мая штодня з 12.00 да 21.00 без выходных. Уваход 40 000.

afishaWPP2016


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology