Афіша кнігарні логвінаЎ. 13 траўня — 17 траўня

13 траўня «Украінская калекцыя з Максімам Жбанковым», сеанс 4

Глядзім і абмяркоўваем стужку «Вавілён ХХ» (1979, рэж. Іван Мікалайчук, 95 хв.)

Рэжысёрскі дэбют суперзоркі ўкраінскіх 1960-х — харызматычнага актора, музыкі ды заўзятага культур-актывіста з Галіччыны. Экранізацыя рамана Васіля Зямляка «Лебядзіная зграя».

13

Як жыць пасля рэвалюцыі? Для жыхароў невялічкай вёскі Вавілён простага адказу няма. Свет нечакана апынуўся падзеленым на два варожыя бакі. І раптам тэрмінова трэба абіраць: чырвоная камуна ў былой арыстакратычнай сядзібе ці ўзброеная абарона свайго заможнага жыцця. Праз ідэалагічную мабілізацыю губляюць сэнс штодзённыя справы ды захапленні. І што ні зрабі — будзе балюча… Шэдэўральнае паслямоўе да эпохі «украінскага паэтычнага кіно».

17 траўня «Дзень Акудовіча»

Выдавецтва «Логвінаў» і «Беларускі калегіум» прэзентуюць: апошнюю кнігу Валянціна Акудовіча «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне».

У праграме:
— зала «Я ёсць» — галерэя «Ў». Дыскусія пра мужчынскі клімакс ды іншыя актуальныя тэмы, з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара Логвінава. Мадэратарка — Ірына Дубянецкая.
— зала «Мяне няма» — кнігарня «ЛогвінаЎ». Здымкі дакументальнага фільма пра Валянціна Акудовіча з удзелам сяброў і калег, адкрытая камера.
— дарункі ад кнігарні «ЛогвінаЎ» і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.

Галерэя «Ў» і кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). 17 траўня. Уваход — вольны!

Untitled-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology