Адукацыйны праект «10 майстэрняў»: курс Аляксея Лунёва

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, якія вядуць сучасныя мастакі.

Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс, а таксама адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

unnamed

Трэці курс адукацыйнага праекта называецца «Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка», аўтар — Аляксей Лунёў. На працягу 6 дзён 4 удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастаком.

Завяршальны праект майстэрні Аляксея Лунёва будзе рэалізаваны ў прасторы «Ў падвал» улетку 2016 года.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў, якія прафесійна практыкуюць мастацтва.

Пачатак курса Аляксея Лунёва — 23 траўня, першыя заняткі будуць праходзіць па адрасе: пр-т Незалежнасці 37А, з 13.00 да 17.00 гадзін.

Заяўка на ўдзел у курсе павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст. Заяўку, калі ласка, дасылайце на адрас: info@ygallery.by з пазнакай «Майстэрня Аляксея Лунёва» да 23 траўня.

Удзел — платны. Кошт курса 600 000 рублёў (грошы забяспечваюць рэалізацыю праекта ў рамках аўтарскага курса), аплата праз касу галерэі.

Аляксей Лунёў — мастак, куратар, калекцыянер. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь. Навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава. Стыпендыят Kunstler Haus Scholarship, (Босвіль, Швейцарыя) і Scholarship of the canton of Aargau (Швейцарыя). Пераможца, як удзельнік і куратар праэкта She Сan Not Say HEAVEN міжнароднай ярмаркіARTVILNIUS-2011. Удзельнік шматлікіх міжнародных праектаў і выставаў у Беларусі і за мяжой.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology