Афіша кнігарні логвінаЎ. 18 траўня — 22 траўня

18 траўня — «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам

«МЫ ПАМРЭМ НЕ Ў ПАРЫЖЫ»: паэзія Наталкі Білацарківец
18 траўня, 19.00, кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а)

Наталка Білацарківец (1954) — магчыма, найлепшая ўкраінская паэтка-«васьмідзясятніца». Аўтарка пяці знакавых паэтычных зборнікаў, кожны зь якіх даўно разабраны на цытаты. Аўтарка геніяльнага верша, што зрабіўся словамі песьні «Мы памрэм не ў Парыжы».

21 траўня — Начная экскурсія па літаратурным Мінску

«Ноч музеяў» з Адамам Глобусам і кнігарняй логвінаЎ

21

Адам Глобус з ліхтаром у руках пакажа дом, дзе жыў Уладзімір Караткевіч, дзе працаваў Міхась Стральцоў, дзе выпіваў Анатоль Сыс, дзе стаяў помнік Максіму Горкаму, дзе быў будынак Саюза беларускіх пісьменнікаў. Завершыцца экскурсія ля «Нулявога кніжнага кіламетра» на ганку кнігарні «логвінаЎ». Пасля экскурсіі адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў «Зваротная перспектыва».

Літаратурны пунш — кожнаму экскурсанту.

Пачатак экскурсіі а 10 вечара, сустракаемся насупраць уваходу ў кнігарню «Веды» (Маркса, 36)
Пачатак прэзентацыі аб 11 вечара у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology