Нефармальная урбаністычная канферэнцыя #Я_ГОРАД

«Мінскае роварнае таварыства» ў супрацоўніцтве з таварыствам «Зялёная сетка», «Лятучым ўніверсітэтам» і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашаюць прыняць удзел у нефармальнай урбаністычнай канферэнцыі #Я_ГОРАД, прысвечанай ўзаемадзеянню жыхароў Мінска з гарадскім асяродзем сваёй сталіцы.

Афіша

Апошнім часам, у людзей, якія з хваляваннем сочаць за працэсам стварэння гарадской прасторы Мінска назапасілася мноства пытанняў і прапаноў датычных спрэчных аспектаў ген.плана, стварэння і ліквідацыі работ вулічных мастакоў, транспартнай інфраструктуры і развіцця прадпрымальніцтва якое змяняе аблічча сталіцы. Пра ўсё гэта і ўсяго за адзін дзень, мы паспрабуем пагаварыць з вядучымі экспертамі, урбаністамі, а таксама папросту людзьмі якія маюць дачыненне да развіцця нашага горада, ну и канешне пры ўдзеле замежных экспертаў, каб мець прадстаўленым у дыскусіі вонкавую ацену.

Калі ў вас ёсць жаданне падзяліцца сваім бачаннем, а таксама даведацца пра меркаванне іншых, то прыходзьце 21 мая, па адрасе пр. Машэрава 9, «Корпус 8».

Уваход вольны!

Мерыпремства ў Facebook https://www.facebook.com/events/578996862263907/

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Калі: 21 мая, субота, з 10.00 да 20.00.
Месца: Мінск, Прашпект Машэрава 9, «Корпус 8».

10.00-11.30 ЛЕКЦЫЯ
«Горад як прастора сацыяльных адносін, публічнасць, медыя».
Пры ўдзеле Ганны Пазьняк.

11.30-13.00 ПАНЭЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ
«Удзел гараджан у прыняцці рашэнняў: абставіны і практыкі пашырэння сферы самакіравання ў Беларусі» Эксперты: Д. Кобрусеў (Генплан для мінчукоў), Iskra Krstić (Сербія), Дзмітрый Сокал.

13.00 −13.45 ПЕРАПЫНАК / ПРЭЗЕНТАЦЫЯ воркшопа «Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах».
CHILL OUT MUSIC AND VEGAN STREET FOOD FROM MonkeyFood

14.00-14.30 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
«Удзел моладзі ў стварэнні і планаванні гарадскога асяроддзя — Nordic methods and cases».
Пры ўдзеле Johannes Mikkonen (Урбаніст з Фінляндыі).

14.30-15.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
«Удзел моладзі ў стварэнні і планаванні гарадскога асяроддзя — Латвійскі досвед». Пры ўдзеле Gunita Kulikovsky (урбаністка з Латвіі).

15.00-15.30 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ГА «Мінскага роварнага таварыства»:
«Культура ветлівага супрацоўніцтва замест супрацьстаяння. Удзел раварыстаў у развіцці роварнага руху».

15.30-16.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
«Альтэрнатыўныя віды гарадскога спорту VS помнікі альбо » Дзе пачынаецца вандалізм?».
(Магчымыя рашэнні і альтэрнатыўныя спосабы інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны як альтэрнатыва канфлікту паміж скейцерамі і муніцыпалітэтам.) »

16.00-16.15 ПЕРАПЫНАК.

16.15-18.00 ПАНЭЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ
«Будучыня вуліцы Кастрычніцкая?, магчымыя наступствы Джэнтрыфікацыі Мінска».
Пры ўдзеле Прэдрага Мамціловіча (Урбаніст / гарадскі актывіст з Сербіі) і Улада Лунёвіча (ENZO, ДЭПО, Лаўка вул.Кастрычніцкая 23).

18.00-19.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
Падвядзенне вынікаў воркшопа «Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах».
CHILL OUT MUSIC AND VEGAN STREET FOOD FROM MonkeyFood


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology