Афіша кнігарні логвінаЎ: 25 траўня

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 5.

25

Кароткія сустрэчы (1967, ч/б, 96 хв). Рэжысэр: Кіра Муратава. У ралях: Уладзімір Высоцкі, Кіра Муратава, Ніна Русланава, Аляксей Глазырын.
25 траўня, 19.00. грамадскі прагляд у кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці 37а).

 

Рэжысэрскі і акторскі — дэбют адной з найлепшых кінамайстроў другой паловы ХХ стагоддзя. Непростыя стасункі паміж вандроўным геолагам, ягонай каханкай на высокай пасадзе і вясковай дзяўчынай ў пошуках гарадзкога шчасьця складаюцца ў любоўны трохкутнік без шанцаў на ўзаемнае паразуменьне. Першы крок да славутага муратаўскага стылю. Дзіўны мікс побытовай мэлядрамы і эўрапейскага кінематографа адчужэння.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology