Эфект «Матылька» — вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая

Альбом «Матылёк» — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць «палескай ластаўкай». Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі «Будзьма беларусамі!», ужо ў продажы.

Cover-Matyliok

Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт — аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.

Трапныя словы ў правільным парадку, праспяваныя пад аўтарскую музыку, завабліваюць у космас далікатных пачуццяў не толькі паэткі, але і самой выканаўцы, запрашаючы ў сусвет тонкага светаўспрымання і любові ва ўсіх яе праявах. Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект «Матылька».

18 мая ў 21:00 Таццяна Беланогая раскажа пра новы альбом і праспявае ў жывым эфіры Радыё Сталіца ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай «Крок да року». Далучайцеся да праслухоўвання!

Дыск можна набыць:
Крама «Акадэмічная кніга», г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.
Інтэрнэт-крама knihi.by
Этнацэнтр «Рагна», г. Мінск, вул. Сухая, 4
Кнігарня «ЛогвінаЎ», г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а
Крама «Беларуская Прастора», пр-т Незалежнасьці, 58 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»), другі паверх, павільён 205


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology