Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і са-твары!»

1 — 5 чэрвеня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Адкрыццё выставы 1 чэрвеня ў 18.00.
праспект Незалежнасці 37А

З 1 па 5 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» ператворыцца ў сапраўдную лабараторыю творчых эксперыментаў. У гонар пачатку канікул «Дзіцячыя творчыя майстэрні» запрасілі чатырох маладых творцаў і аддалі ім усю галерэйную прастору. Кожны з іх абярэ для сябе адну са сцэн, дзе задасць пачатак творчага парыву ў сваёй стылістыцы. А юныя наведвальнікі яго падхопяць і створаць нешта агульнае. Штодня выстава будзе трансфармавацца і здзіўляць гледачоў.

Адкуль мастакі бяруць натхненне? Можа ў іх ёсць чароўны апарат, які з паветра робіць вельмі чыстае натхненне, ці таемны сейф, у якім захоўваюцца запасы гэтага асаблівага пачуцця? Мы папрасілі мастакоў падзяліцца з намі гэтай далікатнай субстанцыяй.

На выставе «Ідзі і са-твары!» не будзе карцін і скульптур, якіх нельга чапаць рукамі, ніхто не скажа: «не бегай» і «не чапай». А будуць белыя сцены, якія так і просяць: «Намалюй! Наляпі! Напішы!». Мастакі толькі дадуць імпульс і паставяць задачы перад дзецьмі, якія ўжо створаць свае адказы і стануць са-аўтарамі і са-куратарамі выставы.

Галерэйная прастора будзе падзелена на 4 тэматычныя зоны:
— Зону графікі створыць мастак і выкладчык «Дзіцячых Творчых Майстэрняў» Bazinato
— Зону street art створыць мастак Міхась Мішук, вядомы сваімі папяровымі графіці, якія можна ўбачыць у горадзе
— Зону тэкстаў створыць пісьменнік Павел Касцюкевіч
— Зону гукаў створыць музыкант OdeB. Падчас выставы будуць запісвацца і архівавацца гукі, з якіх потым музыкант створыць трэкі.

Паралельная праграма выставы:
1 Чэрвеня (18:30) — майстар-клас ад Bazinato
2 Чэрвеня (18:00) — майстар-клас ад Паўла Касцюкевіча
3 Чэрвеня (18:00) — майстар-клас ад Міхася Мішука
4 Чэрвеня (18:00) — музычныя эксперыменты разам з OdeB
5 Чэрвеня (12:00-18:00) — штогадовы сямейны экалагічны фестываль «Зялёны weekend».

З 1 па 4 чэрвеня ўваход на выставу і ўдзел у майстар-класах бясплатны!
Уваход на экалагічны фестываль 50.000 для дзяцей і для дарослых.

VITEBSK AFISHA


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology