Выйшаў беларускі пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар»

У электроннай серыі часопіса «ПрайдзіСвет» выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар».

581eb927e3a62795ebbf79eab2c9ea6eЗ польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам «Логвінаў» і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна ТУТ.

«Знахар» — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладзены ўпершыню. Гэтае выданне — вынік творчага эксперыменту, які меў на мэце даследаваць магчымасці калектыўнага перакладу.

«Знахар» Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча — чацвертая кніга ў электроннай серыі «Калекцыя «ПрайдзіСвета». Неўзабаве чакаецца таксама выданне папяровай версіі рамана ў выдавецтве «Логвінаў».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology