Прэзентацыя кнігі «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»

18 чэрвеня (субота) у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) у межах праекта ECLAB_Интэракцыя нямецка-амерыканская даследчыца Аніка Вальке прэзентуе сваё даследаванне і кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia», Oxford University Press, 2015). Пачатак а 18:30.

walke_pioneers1
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія. Мадэратар – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя».

Аніка Вальке пра сваю апошнюю кнігу: «У маёй кнізе аналізуецца, як першае пакаленне савецкіх габрэяў адчула на сабе нацыянал-сацыялісцкі генацыд, і як тыя, хто перажылі яго, успамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце. Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, я паказваю, як маладыя савецкія габрэі змагаліся за выжыванне, і што іх памяць была сфармавана міжэтнічнымі адносінамі ў кантэксце акупацыі, нямецкай палітыкі знішчэння і савецкіх намаганняў для канструявання патрыятычнага адзінства савецкага народа».

ВалькеАніка Вальке – гісторык, дацэнт універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэйнт-Луісе (ЗША). Навуковыя інтарэсы: гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі. У 2015 г. Асацыяцыя жанчын у славянскіх даследаваннях узнагародзіла яе прэміяй Heldt Prize за найлепшы артыкул.

Уваход вольны!

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology