Дыскусія «(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры»

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае 20 чэрвеня на прэзентацыю новага нумару і адкрытую гутарку пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры.

Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны.

Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.

На вокладцы: Жанна Гладко, з серыі «Inciting Force».

zanczny_web_1


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology