Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных — прафесіяналаў і аматараў — на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8» (Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).

Edu_Programm_аDNаK!

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіныя высілкі, якія трэба прыкласці, каб да яе далучыцца, — прайсці рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30
Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь. Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

10.30-11.30
Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту «вышыванкі» на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

11.30-12.30
Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» ECLAB.
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка «ECLAB».

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

12.30-13.30
Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus
Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

13.30-14.30
Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company
Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

14.30-15.15
YoungCannesLions: Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на aDNaK!

15.15-17.00
Выступ замежнага госця, які стане прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 24 чэрвеня (уключна) прымаюцца конкурсныя работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю — кампаніі velcom пад назвай «Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com», пераможцы якога атрымаюць каштоўныя прызы. Усё, што неабходна зрабіць, — прыдумаць слоган для прасоўвання беларускай музыкі, а таксама зрабіць раскадроўку інтэрнэт-банера для будучай рэкламнай кампаніі.

Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 альбо праз e-mail adnak@budzma.org, а таксама:

Канстанцін Касяк,
прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!»
kastus.budzma@gmail.com
razam@budzma.org
+375 29 567 50 90, skypename — kanstancin.kasiak


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology