Кнігарня «Логвінаў» пачала гандляваць індульгенцыямі

Капіталізм і эканамічны спад забілі папяровую кнігу ў Беларусі. Выдаўцы, друкары і кнігары гібеюць, бо колькасць набытых выданняў апусцілася да паказчыкаў Сярэднявечча. Выдавецтва «Логвінаў» знайшло з нявыкруткі выйсце. Як гэта не раз адбывалася ў гісторыі, варта выпускаць не мастацкую літаратуру і навуковыя кнігі, а пэўную тыпаграфскую прадукцыю, якая, прыносячы імгненны прыбытак, зможа пратрымаць на плыву выдавецкія і літаратурныя колы.

Вось жа, маючы перад сабой светлы прыклад першадрукара і прадпрымальніка Ёгана Гутэнберга, выдавецтва «Логвінаў» вырашыла а пачаць выпуск індульгенцый.

 

Печать

Логвінаўскія індульгенцыі даруюць мінчанам і гасцям сталіцы няведанне беларускай мовы, стаянне на эскалатары з левага боку, усе прыгоды пятнічнага вечара і яшчэ цэлы спіс разнастайных грахоў. Аўтаркі індульгенцый — маладыя дызайнеркі Анжаліка Гайцюкевіч і Настасся Балотнікава.

Прымаюцца эклюзіўныя замовы.
Індульгенцыі можна набыць у Кнігарні Логвінаў на Незалежнасці 37а


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology