Удзел у мастацкім эка-пленэры 2016

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-Эка-Культура» запрашаюць да ўдзелу ў мастацкім эка-пленэры 2016, які адбудзецца 6 – 14 жніўня 2016 года на хутары каля заказніка «Блакітныя азёры».

unnamed

Падчас пленэраў мастакі слухаюць лекцыі ад эколагаў, размаўляюць з мясцовымі жыхарамі, шукаюць сцежкі ў густых лясах, плаваюць у азёрах і ствараюць мастацтва. Вынікам стане выстава, якая пройдзе ў жніўні ў галерэі «Ў»

Тэмай пленэру гэтага года будзе прырода гуку. Як гучыць свет вакол нас: гарады, лясы, палі, галасы людзей? Калі гук становіцца шумам, а шум забруджваннем? Мы будзем паглыбляцца ў гукі: слухаць спевы птушак, вібрацыі балот і шукаць, дзе нараджаецца рэха. Мы будзем слухаць свет.

Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Сафія Садоўская

Апошні тэрмін падачы заявак  15 ліпеня 2016 года.

Заяўку дасылайце на info@ygallery.by з пазнакай АКФ, усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта. Выніковы спіс удзельнікаў пленэра будзе аб’яўлены 20 ліпеня.

Анкета ўдзельніка ТУТ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology