pARTisan #31: час страчаных магчымасцей?

Выйшаў чарговы выпуск альманаха «pARTisan», прысвечаны незалежная музычнай сцэне Беларусі. Нумар прысвечаны памяці Ганны Вольскай. 

pARTisan_31-990_03Q-33

Аўтарамі і героямі нумару сталі — Дзьмітры Падбярэзкі (БЫЛО — І НЯ ДУМАЙ! КРАСАВІЦКІЯ ТЭЗЫСЫ), Аляксандр Памідораў (ЧАС СТРАЧАНЫХ МАГЧЫМАСЬЦЯЎ), Альгерд Бахарэвіч (П’ЯНЫЯ, ЗЛЫЯ, БЯССОННЫЯ, альбо Я не паеду ў Галівуд…), Інго Пэтц (MUT ZUR WUT), Давід-Эміль Вікстром (НАСТАЛЬГІЯ, ЯКАЯ ДОБРА ПРАДАЕЦЦА: постсавецкая музыка ў Нямеччыне), Уладзіслаў Бубен (БАНКЕР — ГЕНІЯЛЬНЫ АЎТСАЙДЭР НАШАЙ ЭПОХІ), Хрысціна Дарапей (ІНФАНТЫЛІЗМ ЯК ПРЫСУД), Адам Глобус (Словы пра рокенрольшчыка ВАСЮ ШУГАЛЕЯ), Вераніка Круглова, Аляксандр Кулінковіч, Вольга Сасноўская (З ГІСТОРЫІ МЕНСКАЙ ЭЛЕКТРОННАЙ СЦЭНЫ 1990–2000-Х), Аляксей Барысёнак (МУЗЫКА ВЫБІТЫХ ВОКНАЎ: ЗАЎВАГІ ПРА ПАНК І СУПОЛЬНАСЬЦЬ), Стас Пачобут.

«Я нават думаю, што ніякага року, ніякай альтэрнатыўнай музыкі, альтэрнатыўнай культуры ў яе ранейшым разуменьні ўжо не існуе. Сам панятак альтэрнатывы ў эпоху інтэрнэту зьмяніўся. Ты можаш быць альтэрнатыўны толькі ў дачыненьні да самога сябе… Калі культура робіцца палітычнай, калі тваё прыватнае робіцца палітычным, калі ты ня хочаш быць палітычным творцам, але ты ім ёсьць незалежна ад твайго жаданьня, — значыць, дзевяностыя былі не дарэмна». Альгерд Бахарэвіч

Праект здзейснены пры падтрымцы Гётэ Інстытута ў Менску.

Хутка ў продажы. Шукайце ў краме «Ў», «Падземцы» і інш. кропках гораду! 

pARTisan_31-990_03Q-17
pARTisan_31-990_03Q-32


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology