Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай у «Ў падземка»

13 ліпеня — 30 верасня 2016
«Ў падземка» (Праспект Незалежнасці, 37А)

Антаніна Слабодчыкава (Беларусь)
Персанальная выстава «9 месяцаў, 22 дні»

Прадстаўлены аб’ект «9 месяцаў, 22 дні» — гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію — рупліва абараняла ад пашкоджванняў і, у рэшце рэшт, аформіла як апошнюю працу серыі «Чорныя плямы» (2008-2011)

unnamed

Серыя «Чорныя плямы» ўвасабляла нейкую «гульню з сакрэцікамі» — калі пад шыбай пакідаліся сэнсавыя аб’екты, якія, ў выніку, іканізаваліся. Карані «іканізацыі» знойдзеных аб’ектаў Антаніна Слабодчыкава звязвае з дзіцячымі прыгодамі аб старых, аздобленых штучнымі кветкамі абразах, якія звычайна вісяць у кожнай вясковай хаце. Пад шклом абразоў, як правіла, захоўваўся пыл, як акрэслены знак зафіксаванага часу.

Выходзячы з гэтага «відавочнага назапашанага досведа» адбываецца разуменне значнасці прадстаўленага аб’екта. Значнасці, якая нараджаецца супольна з часам і асабістымі асацыяцыямі.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў Мінску, Беларусь, у 1979 г. У 1998 годзе скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, аддзяленне жывапісу, у 2004 — Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна — дэкаратыўнага мастацтва. З 2005 года — член Беларускага Саюза Мастакоў.

Персанальныя выставы:
2012 — «ЯНО ТУТ» Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, Беларусь
2008 — «HE BEST», Галерэя «Падземка», Мінск, Беларусь
2008 — «Да — Р — Р», Галерэя «ZOYA», Варшава, Польшча
2007 — Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 — «1 +1 = 1», Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь

Удзел у міжнародных праектах:
2016 — «Obrzedy powszednie I obswietnу» Галерэя «Arsenal», Беласток, Польшча
2016 — «ZBOR .Рух беларускага мастацтва» Фонд Ізаляцыя, Кіеў, Украіна
2015 — Выстава «ZBOR .Канструюючы архіў» Галерэя «Arsenal», Беласток,Польша
2014 — «Фемінісцкая арт-крытыка», ЦЭХ, Мінск, Беларусь
2012 — «Палацавы КОМПЛЕКС» Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь
2011 — «Яна не можа сказаць неба» ART VILNIUS’11 Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва НВЦ «ЛітЭкспа» (Вильнюс, Литва)
2010 — «Vis-à-vis. Актуальныя дыялогі» Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь)
2009 — Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале НВЦ «БелЭкспа» (Мінск, Беларусь)
2009 — Affordable Art Fair Spring Collection 2009-Battersea Park, London (Лондан, Велікабрытанія)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology