«10 майстэрняў»: сустрэча з Максімам Тымінько

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае на сустрэчу з Максімам Тымінько, прысвечаную аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў», якая адбудзецца 30 ліпеня а 19-ай гадзіне!

unnamed

На сустрэчы Максім Тымінько будзе распавядаць пра выпарэнне выяўленчага мастацтва, пра стратэгіі выжывання віруса і нотных запісаў.

Максім Тымінько — мастак, куратар. Жыве і працуе ў Амстэрдаме, Нідэрланды. У 1991 годзе скончыў мастацкі каледж ім. Глебава (Мінск, Беларусь). З 2000 па 2005 год навучаўся ў Акадэміі медыя-мастацтваў (Кёльн, Нямеччына). У 2005 стаў адным са стваральнікаў і ўдзельнікам арт-групы Revision. У 2004 годзе на Nam June Paik Award (Мастацкі фонд NRW) узяў заахвочвальны прыз.

Нагадваем, што да 3 жніўня ў вас ёсць магчымасць прыняць удзел у майстэрні Максіма Тымінько.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology