Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка

2 жніўня а 19-ай гадзіне
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

Марыя Гарнак, Лаўра Кунцютэ
Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка

Прэзентацыя «Сукенак для сусвету» — гэта не паказ вопраткі ў традыцыйным сэнсе: сама структура традыцыйнага паказу мае абмежавальны характар, а кароткі час знаходжання сукенкі ў полі бачання адсылае да гвалтоўнай культуры fast fashion. Марудны, медытатыўны працэс ручнога вырабу сукенак разумее пад сабой маруднае і медытатыўнае сузіранне.

unnamed2

Прэзентацыя «Сукенак для сусвету» — не перформанс, але хутчэй пачатак перформансу — любы coming out адбываецца не аднойчы, а пастаянна, як штодзённы рытуал знаходжання ў соцыуме і быцця сабою, не хаваючы сваёй ідэнтычнасці.

«Сукенкі для сусвету» — спроба размовы пра саму культуру размовы: для мастачак вопратка з’яўляецца часткай іх духоўнай практыкі, а сама духоўная практыка па вызначэнню — размова, што не патрабуе адказу.

Сукенкі прэзэнтуюць мастакі Уладзімір Грамовіч, Аляксей Лунёў, Сяргей Кірушчанка, дырэктар і куратар галерэі Валянціна Кісялёва, грамадскі актывіст Дзмітрый Дабравольскі, рэкламіст Аляксандр Васілевіч, блогер Яўген Ліпковіч, арт-крытык Канстанцін Дарашэнка (Украіна)

Музычная імправізацыя: Pafnutiy і Марыя

Марыя Гарнак і Лаўра Кунцютэ — літоўскія мастачкі, жывуць і працуюць у Вільні. Студэнткі Віленскай акадэміі мастацтваў. Прымалі ўдзел у выставах Vilnius Textile Biennial «For body and soul» (Arka, 2016), Textile jewelry/ jewelry textile (Argentum, Vilnius, 2016), ‘’Textile design’’ (Artifex, Vilnius, 2016), Active textile (Panemunės pilis, 2015)

Праект быў здзейснены ў супрацоўніцтве з Фаўстай Гайдітэ пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Лiтва).

unnamed


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology